Грамадства

Крымінальную справу Яўгена Полудня будзе разглядаць Ваенная калегія Вярхоўнага суда

Крымінальная справа ў дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Полудня будзе разглядаць Ваенная калегія Вярхоўнага суда.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар ВС Марыя Лапо. Матэрыялы ўжо накіраваныя ў Ваенную калегію.

Паводле яе слоў, згодна з заканадаўствам, рашэнне аб прызначэнні даты пачатку слуханняў павінна быць прынятае на працягу трох месяцаў.

***

Раней паведамлялася, што Генеральная пракуратура 23 кастрычніка ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь для вызначэння падсуднасці накіравала расследаваную Следчым камітэтам крымінальную справу, заведзеную ў дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Полудня.

Дзеянні Полудня кваліфікаваныя паводле ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі), чч. 2 і 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказную пасаду) і ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

Яўген Полудзень быў затрыманы 8 снежня 2011 года.

Праз тыдзень яму было прад’яўлена абвінавачанне паводле часткі 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі). У лютым 2012 года ў дачыненні да Полудня была распачата другая крымінальная справа — па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказную пасаду). Абедзве справы аб’яднаныя ў адну вытворчасць. Следства ўстанавіла, што Полудзень сістэматычна працяглы час атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ18

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах7

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна1

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя9

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ18

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць