Усяго патроху22

У Рагачове прапала ўся вада

Раніцай 2 лістапада ў жылыя дамы і ўстановы Рагачова была адключана падача вады.

Як паведамілі ў Рагачоўскім райвыканкаме, гэта звязана з правядзеннем рамонтных работ на каналізацыйным калектары, у якім утварыўся затор. Камунальныя службы ўсю ноч спрабавалі яго ліквідаваць, але беспаспяхова. Таму раніцай было прынята рашэнне спыніць водазабеспячэнне. Спецыялісты ўжо знайшлі месца затору і пачалі адкопваць засмечаны ўчастак калектара. Мяркуецца, што ў каналізацыю магло трапіць смецце ад дарожных работ ці хтосьці мог спецыяльна засмеціць калектар.

Школы, дзіцячыя сады і іншыя сацыяльныя ўстановы былі папярэджаны аб спыненні водазабеспячэння, таму неабходны запас для падрыхтоўкі ежы ў сталовых ёсць.

Прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў адзначыў, што рагачоўскія ўлады перадалі ў МНС інфармацыю пра сітуацыю, якая характарызуецца як надзвычайная.

Мясцовыя жыхары скупляюць у магазінах бутыляваную ваду і баяцца, што застануцца без водазабеспячэння на выхадныя. Аднак у райвыканкаме сцвярджаюць, што пасля абеду 2 лістапада ці максімум вечарам водазабеспячэнне будзе адноўлена.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць