Улада7878

Лукашэнка пахваліў Пазняка і накінуўся на Бяляцкага

Афіцыйны кіраўнік Беларусі зноў заявіў пра фінансаванне Захадам апазіцыі, што, паводле яго словаў, пацвярджае і лідар КХП БНФ.

«Дзякуй яму [Пазняку], што ён працытаваў мяне аб тым, што я казаў на Усебеларускім народным сходзе. Грошы Захад заплаціў беларускай апазіцыі, даслоўна кажу па Пазняку, і яны [апазіцыя] кажуць сёння, што трэба заходнім палітыкам», — адзначыў А. Лукашэнка ў панядзелак на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі БДЭУ.

«Гэта прызнаюць нашы г. зв. апазіцыянеры. Яны там кормяцца, у іх там карыта, ці тут карыта, а корм прывозяць адтуль»,
— заявіў А.Лукашэнка, цытуе яго словы Interfax.by

Лукашэнка таксама нагадаў пра падвойныя стандарты ў ацэнцы справы кіраўніка зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, асуджанага ў Беларусі на 4,5 года за нявыплату падаткаў.

«Інфармацыю нам даў Еўрапейскі саюз праз Літву, дзе ён хаваў грошы. Так, у Амерыцы можна атрымаць пажыццёвае зняволенне за нявыплату падаткаў — гэта нармальна», — адзначыў ён, паведамляе tut.by

Нагадаем, што ў канцы кастрычніка Зянон Пазняк у інтэрв’ю малавядомаму сайту Interpolit заявіў, што ў Беларусі няма сапраўднай апазіцыі.

Старшыня КХП-БНФ назваў канкрэтную суму, якая была выдаткаваная на стварэнне беларускай апазіцыі ў 1999 г. — $1 млн. 700 тыс.
«Дасылаюць Віка, кіраўніка знешняй разведкі Германіі, дасведчанага прафесіянала. Ён пачынае збіраць Лябедзек, Калякіных, дае ім грошай. Захад атрымаў сваю групу апазіцыі, на якую ён можа ўздзейнічаць з дапамогай грошай і якая выконвае іх пажаданні, каб аказвалі ціск на Лукашэнку. (…) Яны робяць пікеты, мобы-шмобы розныя, і ў гэты ж час Вестэрвеле едзе, Сікорскі. Тры мільярды прапаноўваюць. Ціск на Лукашэнку з боку апазіцыі і тут жа перамовы з ім у інтарэсах Захаду. Гэта і ёсць заходняя палітыка, але не дэмакратыя», — сказаў тады Пазняк.

Яго словы выклікалі вострыя спрэчкі ў беларускім інтэрнэце, а першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч назваў З. Пазняка «палітычным дэзерцірам».

Каментары78

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі8

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць