Група энтузіястаў спрабуе ўратаваць старую мазаіку ў Наваполацку, якой пагражае знікненне разам са школьным будынкам. Школу плануюць знесці, каб вызваліць месца для будаўніцтва іншага аб’екта, заўважыў «Белсат».

Зняць мазаіку са сцяны цалкам немагчыма праз тэхналогію, паводле якой яна была створаная. Таму застаюцца два вельмі дарагія варыянты.
Першы — захаваць усю сцяну з мазаікай, знёсшы астатнія часткі будынка. У Беларусі такога спосабу яшчэ не выкарыстоўвалі. Другі — выразаць асобныя фрагменты мазаікі разам з часткамі цаглянай сцяны, але для гэтага спатрэбіцца спецыяльная тэхніка.
Энтузіясты прапануюць больш рэалістычны кампрамісны варыянт — папрасіць будаўнікоў выразаць хаця б адзін фрагмент сцяны з мазаікай, каб пасля захаваць яго ў іншым месцы.
Цяпер яны шукаюць грошы для правядзення такіх работ, а таксама спецыялістаў, якія маглі б прафесійна выканаць дэмантаж і захаванне фрагмента мазаікі.
Былая школа № 5 горада Наваполацка, будынак якой на вуліцы Дзяржынскага, 4 цяпер зносяць, існавала з 1972 па 2021 гады. У 2021‑м у рамках аптымізацыі яна была закрытая, а вучняў перавялі ў школу № 1. У свой час у гэтай школе выкладалі пісьменнік і перакладчык Якуб Лапатка і паэт-бард Сяржук Сокалаў-Воюш, а яе выпускнікамі сярод іншых былі вядомыя хакеісты, браты Андрэй і Сяргей Касціцыны.
У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны
У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ
Каля Кургана Славы адкрылі кавярню ў стылі эпохі застою ФОТЫ
Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары
Блін нашай беларуская неадукаванасьць і цемра!!! Уся мазаіка падзяляецца на квадраты тонкай пілой па бятону!!! Кожны вертыкальны квадрат ставіцца ў рамку і заліваецца эпаксіднай смалой!!! Потым квадраты здымаюцца са сьцяны разам з мазаікай!! І усё!!! Вядомая рэч у Сьвеце!