Грамадства11

Вячорка: Вулічны патэнцыял застаецца вялікім

Сёньня, 26 красавіка, на сядзібе БНФ адбылася прэс‑канфэрэнцыя заяўнікаў сёлетняга «Чарнобыльскага шляху».

Сёньня, 26 красавіка, на сядзібе БНФ адбылася прэс‑канфэрэнцыя заяўнікаў сёлетняга «Чарнобыльскага шляху». Віктар Івашкевіч ва ўступным слове сказаў, што замест татальных зачыстак улада абрала тактыку «подленькага шкодніцтва». Івашкевіч меў на ўвазе арышт гукаўзмацняльнай апаратуры, а таксама тое, што людзей прымусілі ісьці вуліцай Сурганава, дзе ішлі рамонтныя дарогі.

Сябра ПБНФ Юрась Зяньковіч паведаміў, што ўсіх затрыманых учора празь некалькі гадзінаў адпусьцілі, узяўшы адбіткі пальцаў і сфатаграфаваўшы. Паводле Зяньковіча нараканьняў на абыходжаньне ў РУУСе ад затрыманых не было.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка адзначыў, што мэты акцыі былі дасягнутыя. Ён сказаў: «Відавочна, што вулічны патэнцыял апазыцыі застаецца вельмі вялікім. Мяне парадавала шматлікасьць акцыі, парадавала, што асноўную масу склала моладзь, якая гатовая ісьці на рызыку. Крыўдна, што адзіны незалежны тэлеканал, які трансьлюецца ў Беларусі, — «Эўраньюс», — праігнараваў «Чарнобыльскі шлях». Мне падавалася, што міліцыянты праз зубы стрымлівалі сябе, каб не пачаць нікога зьбіваць і затрымліваць. Думаю, што ў гэтым вялікая заслуга памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвіда Крамэра».

Анатоль Сідарэвіч адзначыў, што беларусы часта займаюцца самаедзтвам, што датычыць вулічных акцыяў: «У Маскве зьбіраецца 200‑300 чалавек, і яны падымаюць шум на ўсю Эўропу! У нас жа, калі прыходзіць 5 тысяч, то акцыя лічыцца няўдалай. Я задаволены ўчорашняй акцыяй. Магу сьмела сказаць, што не пачуў ад моладзі ніводнага мацюка, ніводзін удзельнік не дыхнуў на мяне алькаголем. Гэта ня можа ня радаваць. Адзінае, чаго я баяўся, — гэта дурасьці і правакацыяў уладаў. Калі мы ішлі па Сурганава, дзе праводзіліся рамонтныя работы, я баяўся, каб не паўтарыліся падзеі 17 кастрычніка 1999 году, але ўсё было добра».

Напрыканцы прэс‑канфэрэнцыі заяўнікі паведамілі, што зьбіраюцца абскарджваць дзеяньні міліцыі ў судзе. Зяньковіч да таго ж будзе абскарджваць свой учорашні арышт.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі32

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Шчыпач з Мёраў цягаў у суседзяў мабільнікі, але падняў стаўкі і паехаў ваяваць за Расію. І даваяваўся16

Рыта Дакота ўпершыню распавяла, за што беларускія сілавікі схапілі яе маці ў 2022 годзе14

У Беларусі падлічылі шкоду ад «генацыду беларускага народа»30

Завод «Луч» выпусціў гадзіннікі да гадавіны палёту ў космас Гагарына2

Самая старажытная выява чалавека ў Беларусі старэйшая за піраміды. Але каб даказаць гэта, давядзецца знішчыць яе частку8

Місія «Артэміда» абляцела Месяц і вяртаецца дадому5

19‑гадовы Ілля Протас выкліканы ў асноўны склад «Вашынгтона»

Трамп назваў новы дэдлайн ультыматыму Тэгерану, «інакш Іран ператворыцца ў каменны век»4

Правіла сну «7:1», якое на чатыры гады падаўжае жыццё, а галоўнае — паляпшае6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі32

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць