Здароўе2020

У радзільных дамах вядуць схаваную відэаздымку

Пра гэта паведаміла пацыентка мінскай радзільні №1.

Паводле яе інфармацыі, камеры відэаназірання стаяць не толькі ў перадродавым пакоі, але і ў радзільні.

«У 1-м радзільным доме пры 1-й гарадской клінічнай бальніцы знаходзяцца камеры відэаназірання, нават у прыёмным аддзяленні, перадродавай і ў радзільным памяшканні, у аперацыйнай! Роды запісваюцца, пра што парадзіх не папярэджваюць! — напісала яна ў рэдакцыю. — Таксама ёсць звесткі, што відэакамеры знаходзяцца ў 7-й і ў 2-й радзільнях Мінска».

Чытачка прызнаецца, што ўбачыла выявы з відэакамер у радзільных залах радзільні № 1 на маніторы загадчыцы, да якой зайшла.

«Я сказала, што я, напрыклад, не хачу, каб мяне падчас родаў здымалі. На што мне сказалі, што гэта па законе, але паводле якога — адказаць не змаглі, але ўдакладнілі, што гэта было распараджэнне міністэрства, — распавядае яна.
— Я паразмаўляла з дзяўчатамі, якія таксама ляжаць у гэтым раддоме, але ўжо нарадзілі, яны здзівіліся, сказалі, што нават не ведалі пра тое, што іх здымалі».

Парадзіха абураная і кажа, што такім чынам парушаецца арт. 18 Закона РБ «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», згодна з якім «ніхто не мае права патрабаваць ад фізічнай асобы інфармацыі аб яго прыватным жыцці і персанальных дадзеных, … або атрымліваць такую ​​інфармацыю іншым чынам насуперак волі дадзенай фізічнай асобы». Будучая мама звярнулася ў Міністэрства аховы здароўя і ў Камітэт аховы здароўя за растлумачэннем, аднак ні ў адной з устаноў ёй толкам нічога растлумачыць не змаглі.

«У Міністэрстве толькі сказалі, што гэта ўсюды так», — кажа яна.

Журналісты паспрабавалі разабрацца ў сітуацыі, аднак ні ў Міністэрстве аховы здароўя, ні ў Камітэце аховы здароўя Мінгарвыканкама карэспандэнту толкам яе растлумачыць не змаглі.

У прыёмным пакоі 1-й радзільні паведамілі, што «камеры стаяць для супрацоўнікаў радзільні», пры гэтым адказалі, што «ў радзільнай зале відэакамеры няма». Датэлефанавацца да радзільнай залы, каб пацвердзіць гэтую інфармацыю, на момант публікацыі навіны не ўдалося.

У 2-м радзільным доме на пытанне «Ці ёсць у вас у радзільнай зале відэакамеры?» прама адказалі «Так».

«І не толькі ў радзілнай зале у нас камеры, але і ў прыёмным пакоі, і ў фае — па ўсім радзільні. Гады 3–4 таму іх паставілі, — распавялі ў радзільні. — Камеры стаяць, каб у выпадку нейкіх праблем, можна было разабрацца ў сітуацыі, яны сочаць за працай персаналу».

— А парадзіх аб гэтым папярэджваюць?

— Калі вы спытаеце, вам, вядома, адкажуць, але калі вы будзеце ў нас нараджаць, вы яе ўбачыце, паверце, яна вам не перашкодзіць.

У Міністэрстве аховы здароўя параілі звяртацца ў Камітэт па ахове здароўя, дзе паведамілі, што відэакамеры зараз вешаюцца ва ўсіх установах аховы здароўя, у тым ліку і ў радзільных стацыянарах. Камеры стаяць там, дзе працуе персанал, але не там, дзе праходзяць роды. У любым выпадку, дзе вісяць камеры, там стаяць шыльды, якія папярэджваюць, што вядзецца відэаназіранне.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць24

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага11

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

Спецпрадстаўнік Пуціна пра фінал Алімпіяды: Зборная ЗША перамагла свой будучы 52‑і штат. Адзін з апошніх хакейных матчаў паміж ЗША і Канадай6

Марына Адамовіч: Начальнік турэмнай бальніцы сказаў, што калі я хачу, то магу забраць Міколу дадому7

«Цяпер яны грамадзяне Расіі». Што кажа бацька, які звёз дзяцей беларускі ў Луганск2

Чалавекам, якога застрэлілі ля рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе, аказаўся хлопец, які захапляўся маляваннем палёў для гольфа3

У Мінску стаяла гіганцкая чарга па бясплатныя бліны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць