Грамадства22

Набор у беларускамоўныя гімназіі пад пагрозай

Закон «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» ўзьняў пытаньне пра набор дзяцей у першыя клясы гімназіяў

Закон «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» ўзьняў пытаньне пра набор дзяцей у першыя клясы гімназіяў.

Згодна з гэтым дакумэнтам, усе пачатковыя клясы павінны перавесьціся з гімназіяў і сярэднія агульнаадукацыйныя школы, бо навучаньне паводле гімназічным праграмаў пачынаецца зь пятай клясы.

У выпадку, калі да бліжэйшай школы трэба дабірацца грамадзкім транспартам, або ў ёй праз перагружанасьць насьпявае патрэба ўвядзеньня другой зьмены, набор у пачатковыя клясы гімназіі будзе дазволены. У першую чаргу гэта датычыць менскіх і абласных гімназіяў.

Пытаньне з наборам першаклясьнікаў у беларускамоўныя гімназіі, музычна‑пэдагагічныя і гімназіі мастацка‑эстэтычнай скіраванасьці будзе вырашацца ў найбліжэйшы час час прадстаўнікамі Камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму, паведамляе БЕЛТА. Тым часам набор у першыя клясы мусіць распачацца 15 траўня.

Дырэктарка менскай беларускамоўнай гімназіі №23 Ніна Нікіціна патлумачыла, што такой праблемы ў яе навучальнай установе ня будзе. Па яе словах, адбыўся круглы стол з удзелам намесьніка міністра адукацыі Казімера Фарыно і дэпутатаў парлямэнту, на якім было пастаўлена пытаньне пра неабходнасьць набору дзетак у першыя клясы ў гімназіі №23. У выніку было прынятае рашэньне пра пачатак набору ў 1 і 2 клясы ад 15 траўня. «Гэта натуральна, бо потым, у 5‑й клясе, будзе позна вучыць дзяцей мове» — адзначыла спн. Нікіціна і запрасіла ўсіх жадаючых прыводзіць сваіх дзетак у сваю гімназію.

Пакуль няясная сытуацыя зь іншымі менскімі беларускамоўнымі гімназіямі. «НН» будзе адсочваць разьвіцьцё падзеяў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць