Здарэнні1818

Пад Гомелем сеў на мель цеплаход, каманда з голаду занялася браканьерствам

Каманда буксіровачнага цеплахода, які сеў на мель у Гомельскай вобласці, ад голаду занялася браканьерствам.

Як паведаміў пракурор аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці Сяргей Салоўскі, каманда аднаго з беларускіх рачных партоў у складзе пяці чалавек была камандзіраваная на буксіровачным цеплаходзе ў Кіеў. Ва ўкраінскай сталіцы яны ўзялі на борт занадта шмат грузу, які абмяжоўваў магчымасці цеплахода ў праходзе па рацэ. Тым не менш буксір дайшоў да Беларусі, але на тэрыторыі Палескага радыяцыйнага запаведніка сеў на мель.

Каманда па рацыі паведаміла ў порт пра бедства, а там адказалі, што дапамогі другога цеплахода давядзецца чакаць некалькі дзён.

Пакуль каманда чакала падмогі, у яе закончыўся правіянт, таму было прынята рашэнне лавіць рыбу.

Вудаў не было, таму падключылі электракабель да кантролера для кіравання электрарухавіком судна, і спусцілі кабель у ваду. Каманда буксіра вылавіла забароненымі прыладамі лоўлі 44 рыбіны.
Здабычай сталі шчупакі, судакі, плотка, чахонь. Урон навакольнаму асяроддзю быў ацэнены амаль у 30 мільёнаў рублёў.

У момант лоўлі каманду цеплахода заўважылі супрацоўнікі інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету, якія зафіксавалі ўсё, што адбывалася, на відэа. Была распачата крымінальная справа за браканьерства.

Каманда поўнасцю кампенсавала ўрон.
Суд з улікам змякчальных акалічнасцяў (адсутнасць ежы ў крытычны момант) прыгаварыў капітана судна да паўтара года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прыгавору на паўтара года, астатніх — да года пазбаўлення волі ўмоўна.

Прысуд быў абвешчаны ў лістападзе. Калі яго не абскардзяць і не апратэстуюць, ён увойдзе ў законную сілу 26 лістапада.

Каментары18

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць