Грамадства88

Бяляцкі атрымаў прэмію Кэлі, перадаў 10 тысяч еўра праваабаронцам

Узнагароду ўручылі Наталлі Пінчук, жонцы зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Раней Алесь Бяляцкі адмовіўся ад грашовага складніка прэміі — 10 000 еўра. Ён папрасіў накіраваць гэтыя грошы на падтрымку праваабарончай дзейнасці ў Беларусі. Цырымонія адбылася ў Берліне.

Фундацыя імя Генрыха Бёля ўзнагародзіла віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, праваабаронцу, палітвязня Алеся Бяляцкага прэміяй Пэтры Кэлі ў ліпені.

Прэмія Пэтры Кэлі прысуджаецца з 1998 г. асобам ці групам асобаў за актыўны ўдзел у барацьбе за захаванне правоў чалавека, негвалтоўнае вырашэнне канфліктаў і абарону навакольнага асяродззя. Прэмія была заснаваная ў памяць вядомай палітычнай дзяячкі Пэтры Кэлі (1947–1992), якая брала ўдзел у стварэнні Партыі зялёных у Нямеччыне.

Справа Бяляцкага

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе 2011 г. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на яго рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Мінску Літва і Польшча.

Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць