Лёлік Ушкін. Левым вокам55

Падайце чэснаму журналiсту

Шаноўны Павал Ізотавіч, ну як Вам закідон намесьнiка прэм'ера Касiнца накот таго, што ўсе дзяржаўныя выданьні хутка маюць быць рэнтабэльнымі? Новы фэльетон з блогу Лёліка Ушкіна.

Шаноўны Павел Ізотавіч, ну як Вам закідон намеснiка прэмьера Касiнца накот таго, што ўсе дзяржаўныя выданні хутка маюць быць рэнтабельнымі?

Гэта ж у натуры кірдык чэсным журналістам.

99,99999% самаакупных газэт ў былым саўку або чарнуха або парнуха або заказуха.

Вам натуральна асабіста капрызы Касiнца да лямпачкi: у любы момант можаце зноў задзелацца асам спартовай журналістыцы.

А што рабіць іншым сцiплым працаўнікам дзяржаўных медыя, тым жа жа саўбельшчыкам?

Ніколі не паверу, што звычайны чытач-спажывец, выхаваны на гэткіх шэдэўрах як “Богатые тоже плачут» і «Возвращенiе бешенного”, выкладзе кроўны рубель каб прачытаць дзяжурны прагон Зміцера Крята пра геній аднаго вядомага палітыка.

Па барабану яму будуць і цялегі Лілі Хлыстун пра бюракратащ-валакітчкаў, якія пахерылі на карню канцэпшен аднаго акна.

“Очереди — верные спутники раздражения и досад, - пiша Лiля, - можно ли избавиться от очередей? Конечно, можно. Но вот что для этого нужно. Радикально расширить площади — и тогда будет возможность разместить большее количество регистраторов”.

I з гэтай цягамоцiнай СБ збiраецца рабiць канкурэнцыю Маскоўскаму Камсамольцу, сёняшнi нумар якога крычыць загалоўкамi: “В американском штате Нью-Джерси детям вместо мультфiльма продемонстрировалi жесткую порнографию”, “В ростовской области горит психбольнiца. Есть жертвы”...

Будзем шчырым – журналіста Кальнічэнка з ягонымі нататкамі пра далёкія краіны, якія ён наведаў у рамках дэлегацыі АГЛ, у выпадку рэформы Касiнца чакаюць курсы пераквалiфiкацыi.

“Алиев задержался у стенда лифтового завода, продукция которого может быть востребована в сегодняшнем Азербайджане” (СБ за 4.05.07).

Лепш Кальнічэнка не швэндащся па стэндах ліфтовых заводах, а наведаў и апiсаў усходні прытон. Тады СБ яшчэ мела нейкі шанец выжыць на рынку.

Дык што рабіць, Сп. Якубовіч? Як не даць прымадонам сацыяльна-рынкавай журналістыцы згінуць у цунамі рынкавых рэформаў.

Рашэнне бачу ў тым каб знайсці для іх працоўнае месца ў сектары, які не падпарадкаваны скачкам доў-джонсана.

Ёсць такая партыя!

Апазіцыяныя медыя ня ведаюць гэткіх слоў як рэнтабельнасць і рынак.

Не рынак, а забабоны заходнiх дэмакратый вызначаюць смету гэтых выданняў.

Такім чынам журналісты СБ маюць ужо зараз, думаючы пра будучыню, пачынаць друкавацца ў Волi і Ніве, спрабаваць сябе у сецiве - на Тэлеграфе, Салідарнасці, на худы канец у лiстку грамадзянскай iнiцыятывы “Вольная Серабранка”.

Зміцер Крят натуральна можа напісаць нешта пра геніальнасць Зянона Пазняка:

Лілі Хлыстун увогуле ня трэба парыцца. Проста, Лiля, рабi іншы акцэнт. “Очереди — верные спутники раздражения и досад. Можно ли избавиться от очередей? Конечно, можно. Но вот что для этого нужно. Да просто изо всей силы зарядить в таблище нынешнему антинародному режиму!”.

Нарэшце Кальнічэнка можа апісываць замежныя туры нейкага дэмакрата. “Калякин безучастно прошел мимо игрального автомата».

За клавітатуры, дарагія саўбелчыкі!

А Вы сп. Якубовiч праслядзiце.

Ваш фанатычны чытач

Каментары5

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася7

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына паказала стан туалета ў «Белмытсэрвісе» ў цэнтры Мінска. Там папрасілі прабачэння8

У Маскве жанчына нарадзіла ў 60 гадоў. Яйцаклеткі яна замарозіла 15 гадоў таму

На Камароўцы ў Мінску пачаўся сезон грыбоў. Пачым прадаюць баравікі і лісічкі3

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа5

Нямецкая прыватная ракета ўпершыню выйшла на арбіту1

Японія запатрабавала дэмантаваць у Хабараўску помнік савецкаму салдату, які паставілі два дні таму44

«Кыц-кыц-кыц». Каля вёскі на Шчучыншчыне пабачылі рысь4

Канстанцін Каверын расказаў, як на радыё яму прыдумалі псеўданім і якое яго сапраўднае прозвішча13

Расійская спявачка МакSім разам з гродзенскай ДАІ расказала, як трэба хадзіць «уздоўж начных дарог»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася7

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць