Архіў

Ніна Мацяш. Вершы

№ 29 (150), 1999 г.


Ніна Мацяш

Лістападнае рэха

Холадам-холадам вее зь ліста,
Нібы з таропка прыбранага поля, —
Пожняю крыўды, гаркоты кукольлем,
Пусткай і холадам цягне зь ліста...

Мой чалавеча, дзе ж радасьці ўзяць,
Той, каб магла Вас на крыльлі загушкаць?..
На далані маёй — мёртвая птушка,
Ёй і самой ужо крылаў ня ўзьняць.

Ёй і самой ужо ўвыш не ўзьляцець, —
З рук не маіх, бо Вам прагнецца ўцехі...
З поля ліста — лістападнае рэха
Болю, якому смылець і смылець...

Тут і цяпер

Тут
і цяпер
няўступна ўнушаецца,
што паныласьць —
нармальны стан чалавека,
а прыязная ўсьмешка —
гэта шчырасьць
маскі.

Тут
і цяпер
ваявіта даводзіцца,
што хлусьня —
гэта чыстая праўда,
што ж да праўды самой,
то яе
увогуле не існуе,
а, значыцца,
няма і хлусьні.

Тут
і цяпер
расхлябенены
усе дзьверы постраху,
каб замкнуліся вусны
на пытаньні
пра духаўздымнае вызваленьне,
магчымае тут
і цяпер.

Покуль ёсьць адважнікі,
будуць і баязьліўцы.
Покуль ёсьць баязьліўцы — 
будуць адважнікі.

Лунае высокае рэха:
Яднаймася!
Тут і цяпер!

Накідаюць

Вецер водарыць упарта
Першацьветаваю цнотай.
...Накідаюць мне пагарду.
Сьвет ня варты пашаноты.

На стаптаны поплаў выйду —
У сіле шарону раньне.
...Накідаюць мне агіду.
Сьвет ня варт замілаваньня.

Што мінецца хмараў навісь —
Суцяшэньнейка слабое.
...Накідаюць мне нянавісьць.
Сэрца плача па любові.
 


Каментары

Цяпер чытаюць

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?11

У Мінску выставілі на продаж чатыры бары пад брэндам Lidbeer

Амерыканскі акцёр Чэнінг Татум прыйшоў на матч Францыя — Нарвегія ў вобразе Эрлінга Холанда2

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі2

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

Самая вялікая вёска Беларусі падрасла амаль да 25 тысяч чалавек4

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»21

У нядзелю да +38°С, у панядзелак да +39°С. Але чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Якая драма ў Іране! Святкавалі выхад у плэй-оф, але гол адмянілі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва6

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць