Архіў

Юрась Бушлякоў. Альтэрнатыва Філарэту

№ 32 (153), 29 лістапада 1999 г.


 

Альтэрнатыва Філарэту

Праваслаўе можа стаць непрадажным і беларускім

 

Заявіўшы пра свой выхад з-пад юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату, праваслаўныя вернікі зь Бераставіцкага раёну, што на Гарадзеншчыне, фактычна ўзялі на сябе місію аднаўленьня ў нашай краіне аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Беларускія ўлады адрэагавалі на спробы праваслаўнага падзелу скрайне нэгатыўна. Камітэт па справах рэлігіяў без усякіх ваганьняў ахрысьціў вернікаў самаабвешчанай аўтакефаліі «дэструктыўнаю сэктаю». Тым часам сьвятар гэтых вернікаў, айцец Іван Спасюк, у адказ на перасьлед распачаў 7 лістапада галадоўку, якая працягваецца да сёньня. Мы патэлефанавалі ў пасёлак Пагранічны, які пры самых дратах беларуска-польскай мяжы. На нашыя пытаньні ласкава згадзіўся адказаць айцец Іван.

Як ён паведаміў, прыхаджане яго праваслаўнай Сьвята-Эўфрасіньнеўскае грамады пастанавілі выйсьці з-пад юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату яшчэ ў сёлетнім траўні. Выхад гэты быў абумоўлены, паводле сьцьверджаньняў вернікаў, адсутнасьцю маральных і духоўных якасьцяў ярархаў Маскоўскага патрыярхату. Айцец Іван падаў заяўку на рэгістрацыю свайго прыходу ў Гарадзенскі аблвыканкам — гаворка пайшла ўжо фактычна пра самастойную плынь у беларускім праваслаўі. Як ведама, адміністрацыйна незалежная ад іншых цэркваў праваслаўная царква беларускага народу — зьява ў імпэрска-савецкім кантэксьце немагчымая. Парасткі аўтакефальнага беларускага праваслаўя былі сьсечаныя ў часе рэпрэсіяў 30-х гадоў — дзейнасьць япархіяў спынілася тады ў выніку арыштаў япіскапаў і сьвятароў. Кароткі пэрыяд аднаўленьня беларускай аўтакефальнай царквы на бацькаўшыне прыпаў на час ІІ усясьветнай вайны. Па вайне праваслаўная аўтакефалія лучыла беларусаў толькі ў заходнім сьвеце, прычым Маскоўская патрыярхія не прызнала самастойнай беларускай праваслаўнай царквы за мяжою. І вось сёлета пэрспэктывы праваслаўнага разьмежаваньня ў самой Беларусі сталіся відавочнымі. Праўда, тут дзяржава, ад якой царква аддзеленая паводле закону, актыўна выступіла з процідзеяньнем праваслаўным незалежнікам. «Хоць ты памры, а мы рэгістраваць ня будзем», — заяўляюць айцу Івану Спасюку ўва ўладных кабінэтах.

Пра выбар вернікаў з пасёлку Пагранічны ведае на сёньняшні дзень і мітрапаліт Філарэт. Відавочна, такі паварот сытуацыі ня можа не насьцярожваць Беларускі Экзархат — як ведама, у кожнай справе патрэбныя прэцэдэнты. З другога боку, відавочна й тое, што беларускія ўлады наўрад ці змогуць знайсьці хоць якую праўную падставу, адмаўляючы Сьвята-Эўфрасіньнеўскаму прыходу ў рэгістрацыі. Пакуль, аднак, айцец Іван Спасюк ня бачыць ніякага іншага спосабу разьвязаць канфлікт, апрача як судовым шляхам. Цяпер рыхтуюцца тры пазовы ў суд — адзін зь іх, у прыватнасьці, на Аляксандра Кішчанку, кіраўніка Гарадзенска-Ваўкавыскай япархіі, за прыніжэньне годнасьці беларускіх вернікаў і нанясеньне ім маральнае шкоды. Сума гэтага пазову роўная сямі мільярдам беларускіх рублёў. Гэтыя грошы вернікі зь Бераставіцкага раёну хацелі б укласьці ў пабудову свайго храму.

Не выклікае сумневаў сур’ёзнасьць намераў тых людзей, якія дамагаюцца незалежнасьці ад традыцыйнага ў беларускіх умовах на працягу апошніх стагодзьдзяў праваслаўнага патрыярхату. Заслугоўвае ўвагі і той факт, што ажно 56 прыходаў Беларускай праваслаўнай царквы дэкляруюць фактычна сваю салідарнасьць з аднаўленьнем Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў нашай краіне і гатовыя ў выпадку перамогі айца Івана пайсьці ягонай дарогай.

Юрась Бушлякоў


Каментары

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць