Архіў

Спорт

№ 24 (181), 12 — 19 чэрвеня 2000 г.


 

Спорт

 

Галоўнага трэнэра футбольнай зборнай адправілі ў адстаўку

4 чэрвеня ў Эстоніі беларуская дружына ў мірным сутыкненьні атрымала ад гаспадароў дзьве «сухія» пстрычкі. Параза на ўзьбярэжжы Фінскай затокі сталася трэцім запар «абломам» зборнай краіны ды 29-м за ўсю гісторыю нашага футболу.

Ужо праз два дні, у аўторак, кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі футболу зьляцелася на пазачарговае пасяджэньне. Стала зразумела — галоўнаму трэнэру зборнай Сяргею Бароўскаму ня вытрымаць атакі авіяцыі прэзыдэнта Фёдарава.

Бароўскі другі раз прыйшоў у зборную паўгады назад. З той пары каманда правяла чатыры гульні, зь якіх тры сустрэчы былі таварыскімі (з баўгарамі, андорцамі ды эстонцамі — 1:4, 0:2, 0:2), ды толькі адна — у рамках адборачнага цыклю чэмпіянату Эўропы. Той матч з італьянцамі беларусы зьвялі ўнічыю, ня даўшы забіць грознай «Skuadry adzurry».

Спадары з выканкаму БФФ выключна разьбіраюцца ў спорце, калі робяць высновы пра працу трэнэра з таварыскіх гульняў! Раптоўныя перамены практычна пазбаўляюць нацыянальную дружыну шанцаў на посьпех у верасьнёўскім старце супраць валійцаў...

...Два тыдні назад, калі «Славія» выйграла Кубак Беларусі, на стадыёне «Дынама» для ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджваньня зьявіўся наш футбольны кіраўнік. Трыбуны скандавалі «Далоў Фёдарава!»...Vox populi — vox dei.

Абавязкі галоўнага трэнэра зборнай пакуль выконвае Юры Пудышаў.

Богусь Біятлянёнак

 

За сэнсацыю!

Чэмпіянаты Эўропы і сьвету па футболе пакуль што абыходзяцца безь беларускіх камандаў. Але ж мы ну ніяк ня можам прапусьціць такія падзеі ды з захапленьнем сочым за футбольным шоў. За каго ж хварэюць беларусы? Ніводная зборная з постсавецкай прасторы не аказалася годнай фіналу EURO-2000. Суседзі-палякі таксама не атрымалі квіткоў у Бэльгію ды Галяндыю. Вось неяк прыкіпела душа да чэхаў. Нашых гістарычных саюзьнікаў і сымпатыкаў. З нашчадкамі Швэйка, бадай, змогуць пасупернічаць толькі славенцы. Думаецца, знойдзецца шмат аматараў пахварэць за бела-зялёную сэнсацыю. Як заўжды, на самым пачатку чэмпіянату хапае прагнозаў. Будзем пасьлядоўнымі ды прапануем наступны варыянт фіналу: Чэхія—Славенія. За сэнсацыю!

Богусь Біятлянёнак


Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў11

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Палац Незалежнасці ў дзень адпачынку Лукашэнкі запрасілі 140 бізнэсменаў. Іх прымаў Турчын11

Беларусу Міраславу Лазоўскаму пасмяротна прысвоілі званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Мінгандлю ўзяло пад кантроль білетную палітыку хакейнага «Дынама»1

Малдаванін спрабаваў вывезці з Беларусі жанчыну, схаваўшы яе ў матрацы1

Пад Мінскам абвалілася частка канструкцыі моста цераз Свіслач

Трамп пракаментаваў візіт у Маскву дырэктара ЦРУ4

Каля вайскова-марской базы расійскага Ціхаакіянскага флоту прагрымеў магутны выбух5

Фота палітзняволенай выкарыстоўваюць у дадатку для знаёмстваў

Рэгістрацыю катоў могуць зрабіць добраахвотнай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў11

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць