Архіў

Васіль Кроква. 7 ліпеня ў Полацку шукалі лугавыя кветкі

№ 28 (185), 10 — 17 ліпеня 2000 г.


 

7 ліпеня ў Полацку шукалі лугавыя кветкі

 

Такога адкрыцьця мастацкай выставы Полацкі музэй беларускага кнігадрукаваньня яшчэ ня бачыў. Мясцовая габэленшчыца Тацяна Козік, прызначыўшы прэзэнтацыю свайго ўласнага вэрнісажу на 7 ліпеня, рызыкавала. У гэты дзень у суседнім Віцебску «Славянскі базар» дасягнуў свайго апагею. Палачане маглі праігнараваць «Птушыны рай» (так называецца выстава габэлену мастачкі) і выбраць «базар».

Пэсымістычныя прагнозы ня спраўдзіліся. Людзей на адкрыцьцё выставы прыйшло шмат. Прычым ня толькі мастакі й сябры габэленшчыцы, але й мясцовыя бізнэсоўцы й нават прадстаўнікі кіраўніцтва гораду, якія ня вельмі часта наведваюць падобныя зборкі. А незвычайнасьць адкрыцьця была ў тым, што арганізатары падрыхтавалі сапраўднае шоў, у якім «цьвіком» стаўся выступ полацкага мадэльнага агенцтва «Сафія». Нягледзячы на тое, што «Сафія» сярод іншых аўтарытэтных беларускіх агенцтваў была задзейнічаная ў «Славянскім базары», пяць яе лепшых мадэлек (адна зь іх толькі што вярнулася з Эміратаў) засталіся ў Полацку дзеля «Птушынага раю». У прэзэнтацыі таксама ўзялі ўдзел тры мадэльеры з сваімі калекцыямі – Ірына Брусьнікіна (Наваполацак), Ірына Прахарэнка і Іаланта Шведава (абедзьве зь Віцебску). Брусьнікіна адмыслова да гэтай акцыі падрыхтавала новую калекцыю «Крылы колеру льну». Эксклюзыўныя сукенкі яна вырабіла й для мастачкі, і для мастацтвазнаўцы Галіны Рабянковай, якая вяла прэзэнтацыю. Прахарэнка й Шведава паказалі таксама свае найноўшыя калекцыі, зь імі яны сёлета сталіся фіналісткамі маскоўскага конкурсу «Новы вобраз ХХІ ст.».

Падчас прэзэнтацыі гучалі й вершы, іх дэклямавалі полацкія паэты Лера Сом, Ірына Дарафяйчук і Алесь Аркуш. Паэзію на выставе можна чытаць і на сьценах побач з габэленамі, мастачка выкарыстала тэксты вершаў у пабудове экспазыцыі. Сярод любімых паэтаў яна называе беластоцкую паэтку Надзею Артымовіч. Сур’ёзна падрыхтавалася да свайго вэрнісажу й сама Тацяна. Чатыры вялікія габэлены выстаўляліся ўпершыню. Не абмінулі гэтую падзею й мясцовыя СМІ — прэзэнтацыю здымалі адразу дзьве полацкія й адна наваполацкая тэлестудыі. Ведаючы тое, што мастачка любіць лугавыя кветкі, сам дырэктар Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Мікалай Ільніцкі зьбіраў краскі ў ваколіцах Полацку. А наваполацкі мастак Ігар Куржалаў прыйшоў на адкрыцьцё з цэлым снапом рамонкаў, ці то 188, ці то 189 кветак – напамінак пра купальскае раўнадзенства.

Васіль Кроква


Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць