Грамадства11

На НПЗ раставілі пасты

На «Нафтане», Мазырскім НПЗ і «Беларуснафце» усталёўваюцца адмысловыя падаткавыя пасты, што маюць кантраляваць прадпрыемствы цягам бліжэйшых трох гадоў.

На «Нафтане», Мазырскім НПЗ і «Беларуснафце» усталёўваюцца адмысловыя падаткавыя пасты, што маюць кантраляваць прадпрыемствы цягам бліжэйшых трох гадоў.

Зьяўленьне на вядучых прадпрыемствах нафтахімічнай прамысловасьці падаткавых пастоў адбудзецца паводле пастановы Савета міністраў № 750 ад 4 чэрвеня 2007 г. Паводле эканамічнага тыднёвіка «Белорусы и рынок», зроблена гэта з прычыны недаверу ўраду да інфармацыі пра рэальны стан у айчыннай нафтахіміі. Паводле экспэртаў, урад проста ня здольны паверыць, што ўчорашнія лідары ў папаўненьні бюджэту валютай, сёньня апынуліся ў складанай эканамічнай сытуацыі. Наступныя 3 гады супрацоўнікі падаткавых органаў будуць зьдзяйсьняць кантроль на тэрыторыі і ў памяшканьнях гэтых прадпрыемстваў. У іх абавязкі ўваходзіць праверка выкананьня падаткавых абавязальніцтваў, адпаведнасьць аб’ёмаў сыравіны канчатковым аб’ёмам атрыманых прадуктаў нафтаперапрацоўкі і г.д.

На сёньня «Нафтан» і Мазырскі НПЗ ня маюць уласных сродкаў ні на закупку сыравіны, ні на абнаўленьне магутнасьцяў. Пры гэтым заводы маюць доўгатэрміновыя праграмы разьвіцьця,згодна якіх «Нафтану» да 2010 г. трэба інвэставаць у мадэрнізацыю вытворчасьці $600 млн, а Мазырскаму НПЗ да 2011 г. — $885,5 млн. З прычыны зьніжэньня рэнтабэльнасьці прадпрыемствы прыпынілі многія свае інвэстыцыйныя праекты.

СП, паводле «Белорусы и рынок»

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць