Архіў

Ганна Штэйнман. Наступным разам - у Ерусаліме

№ 42 (199), 16 — 23 кастрычніка 2000 г.


 Наступным разам - у Ерусаліме

 

І паўстане сьцяна, кшталту Бэрлінскай, і падзеліць Сьвяты горад на дзьве паловы: юдзейскую і мусульманскую, палестынскую і габрэйскую…

…Артадаксальныя юдзеі вінавацяць Дзяржаву Ізраіль у праліцьці габрэйскай крыві і заклікаюць спыніць ваенныя дзеяньні і перадаць палестынцам Усходні Ерусалім. Прыхільнікі палестынцаў у Францыі паляць сынагогі. У Амэрыцы праходзяць бясконцыя акцыі пратэсту, Жырыноўскі заклікае расейскую Думу змагацца зь сіянізмам, а раскіданым па ўсім сьвеце габрэям застаецца глядзець тэленавіны і чакаць тэлефанаваньня сваякоў, сяброў, знаёмых з Ізраілю. Гэта таксама выпрабаваньне – ведаць, што недзе далёка, дзе ты ніколі ня быў (але дзе заўсёды чакаюць свае!), іншыя людзі абараняюць тваю краіну. Гэтыя людзі зусім не падобныя да “ідышкайт” – габрэйства, рэшткі якога засталіся ў Беларусі. Такое адчуваньне, што сьвет ня можа дараваць габрэям магчымасьці абараняцца, хоць за пяцьдзясят два гады існаваньня дзяржавы Ізраіль можна было зразумець, што ЯК РАНЕЙ больш ужо ніколі ня будзе. І нават прадчуваньне новай хвалі антысэмітызму зараз ужо не спараджае такога сполаху - ад безабароннасьці - як раней. Таму што Ерусаліму аддаваць нельга.

Невядома, што сталася б з габрэйскім народам за дзьве тысячы год бадзяньня па сьвеце, калі б ня памяць пра сонца і пяскі Палестыны, калі б ня прага вярнуцца туды, якая ўвасобілася ў вядомым: “Наступным разам – у Ерусаліме”. Наступным разам – у “Заходнім Ерусаліме”? А зь якой нагоды?

Старэнькая бабуля з Гомеля, Бабруйску ці Менску, унук якой пайшоў ТАМ у войска, зараз памірае ад хваляваньня, але ўсё роўна ня скажа - аддаць Ерусалім. І студэнтка беларускага ўнівэрсытэту, якая даўно прайшла ўсе ступені асыміляцыі, таксама ня скажа так, бо недзе на мяжы падсьвядомасьці ў яе адбілася НАЗАЎСЁДЫ: “Няхай адсохне мая рука, калі я забуду цябе, Ерушалаім” - пачутае ў дзяцінстве ад дзеда ці прадзеда, калі толькі тыя засталіся жыць пасьля Галакосту.

Дзьве тысячы год габрэі шукалі Радзіму, дзьве тысячы год можна было толькі марыць аб габрэйскім патрыятызьме. Невядома, да чаго дамовяцца Барак з Арафатам, але безь Ерусаліму было б невыносна, як… як бязь Вільні, калі вы разумееце, пра што гэта я…

Ганна Штэйнман


Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ9

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»22

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»81

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ9

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць