Архіў

Андрэй Хадановіч. Дачакаць!

№ 1 (210), 3 — 9 студзеня 2001 г.


 Андрэй Хадановіч

Дачакаць!

Чаканьне каштоўнейшае за чаканку
старых мэдалёў, старажытных манэт.
Чакаць ганарару, навінаў, каханку,
што ўночы наведае праз Інтэрнэт;

чакаць, што знаёмыя вернуць пазыкі,
і клясьціся больш не даваць напавер;
чакаць, што паўстане народ безьязыкі,
калі пасьля дожджыку будзе чацьвер;
чакаць, і пад томам “Сымона-музыкі”
у пыльнай шуфлядзе трымаць рэвальвэр.

Чакаць, калі здарыцца Раз Назаўсёды,
з надзеяю гледзячы за далягляд.
І вось дачакацца, калі не свабоды,
дык першых у новай эпосе Каляд.

У міры ды згодзе, ізь сьмехам дый годзе,
на стол пачастункі паставіць свае
і ў першага-лепшага тысячагодзьдзя
спытаць: “Трэцім будзеш?” 
А раптам ня п’е?!

Усе атрымалі сьвяточныя грошы,
засмажылі тлустую смачную гусь
і жджэм, што апоўначы самы харошы
з экрану прамовіць “Жыве Беларусь!”

А мы ап’янеем, губляючы розум.
Закружыцца голаў ад мрояў і кроз.
Міколка, што некалі быў Паравозам,
а сёньня ўвіхаецца, як Дзед Мароз,

ізноў распачне навагоднія жарты,
сьнягуркі апрануць свае кімано,
і сядзе дасьведчаны шулер за карты –
гуляць са стагодзьдзямі ў “дваццаць адно”…

А стрэлка праходзіць апошні адцінак.
(Два тысячагодзьдзі – на ейным баку!)
Зязюля падкінула яйка ў гадзіньнік
і хутка ўсясьветнае грымне “ку-ку”.

30 сьнежня 2000

Каментары

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць