Архіў

Абразкі і абрэзкі

№ 10 (272), 15 сакавіка 2002 г.


Абразкі і абрэзкі

Ля ўваходу на аўтавакзал, ратуючыся ад холаду, скруціўся роўненькім, ледзь не пад цыркуль, абаранкам сабака, схаваўшы галаву пад хвост. Кажуць, у неспрыяльных умовах усё жывое, каб выжыць, імкнецца прыняць форму шара. Да якіх жа формаў дойдзе беларускае грамадзтва і да якіх памераў скукожыцца наш народ, каб перажыць зазімкі “пераходнага перыяду” і галоту разьвітога “лукапіталізму”?

Жанчыны ў модных кажушках і футрах, на высокіх абцасах з шуфлямі й ламамі чысьцяць ходнікі. Відаць, кіраўніцтва нейкай “жаночай” установы выгнала сваіх падначаленых на “барацьбу зь лёдам”… Во каб фэміністкам з Бэрліну даць памахаць ламамі перад мужыкамі-агрэсарамі! Ды куды там немкам да нашых сьціплых прыгажуняў, большасьць якіх з радасьцю згадзіліся б памяняць і казённую службу, і лом з шуфлем на Kinder-Küche-Kirchen. Але ж хто ім дазволіць?

Усё ў прыродзе зьвязана: на вуліцы прыціснуў мароз — і з крана пайшла сапраўдная гарачая вада, амаль кіпень. Хоць я й паляшук, але гарадзкі, і мушу рабіць усё наадварот: мыюся ня летам у сажалцы, як усе людзі, а зімой, калі мароз пад мінус 15 і камунальнікі, расчухаўшы сваю апаратуру, дапруць нарэшце гарачую ваду да майго 9-га паверху. Усё б добра, але ж — колькі той зімы…

За тыдзень адлігі амаль увесь сьнег растаў, захаваўся толькі той, які быў спрасаваны людзкімі нагамі на сьцяжынках і ўздоўж дарог ды стаўся сапраўдным лёдам. Чым больш мы “топчам” А.Л., тым мацнейшым ён робіцца. Мо варта пакінуць яго ў спакоі — хай паціху растае сам з чарговай “адлігай”…

Ля крамы сустрэў дзядка, які запомніўся тым, што 9 верасьня прагаласаваў за А.Л., а на пытаньне свайго знаёмага “Чаму?”, махнуўшы рукой, сказаў: “А-а, хай ужо дабівае да канца!” Але, відаць, пакуль не “дабіў”, бо дзядок хоць і йшоў ня так порстка, як раней, і торбачку з крамы нёс парожнюю, аднак пазіраў жвава і нават хітравата…

У вадаёмах Палесься пад канец зімы гіне рыба: замор, як кажа БТ, ці, па-нашаму, прыдуха. Калі пад тоўстым лёдам у вадзе сканчаецца кісларод, “прыдушаная”, “дурная” рыба лезе ў бераг і ў палонкі. Для рыбакоў — рай: лавіць яе можна ледзь не рукамі. Гэты выпадак дае падставу сумнявацца ў “мудрасьці” прыроды: добра, ёсьць за што караць чалавека, а за што ж бязьвінную нямую рыбу?

Васіль Аўраменка, Магілёў

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude7

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі расказалі падрабязнасці пошуку хлопчыкаў з Бараўлян5

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі24

Памятаеце беларускую супермадэль Марыну Лінчук? Цяпер яна ладзіць рэтрыты ў Коста-Рыцы ад $5250 за месца11

Кіраўнік БАТЭ прыцягнуў на матч з мінскім «Дынама» іконы10

У беларускі два гады былі жудасныя прыступы болю ў жываце. Прычына аказалася даволі рэдкая9

На Форуме Астрожскіх у Кіеве абмеркавалі праблемы беларусаў ва Украіне2

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude7

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць