Архіў

Пятая калёна прагне рэваншу

№ 18 (280), 17 траўня 2002 г.


Пятая калёна прагне рэваншу

Чытаю ўрадавую газэту і вачам ня веру: “8 траўня ў Вялікай залі Палацу Рэспублікі Аляксандар Лукашэнка праслухаў прапанаваныя камісіяй пяць варыянтаў новай песьні пра галоўнае”. Чаму пяць, калі камісія, як афіцыйна паведамлялася раней, выбрала чатыры варыянты? Чытаю далей і адкрываю для сябе, што да выбраных камісіяй раней далучыўся пяты — на музыку Сакалоўскага і… “словы І.Карэнды”. Ці не таго гэта І.Карэнды, які нядаўна надрукаваў у “Звяздзе” нізку вершаў пра матчыны кросны? Ці не таго І.Карэнды, што засядае кіраўніком ідэалягічнага аддзелу Адміністрацыі прэзыдэнта? “Можа, аб’яўляўся дадатковы конкурс, ладзіўся новы?” — тэлефаную ў Міністэрства культуры. “Не”, — адказваюць. Застаецца толькі прыгадаць словы таго самага І.Карэнды з адказу на апытаньне “НН” у лютым: “Тое, што я думаю наконт гэтага, будзе ўсяго толькі адным зь меркаваньняў”. Аднак да чаго ж лукашысты ўмеюць зрабіць зь любой дэмакратычнай працэдуры прафанацыю!

Лукашысты выдатна справіліся б з ідэяй адраджэньня канстытуцыйнай манархіі, Вялікага Княства. Хочучы працягнуць свой тэрмін, Лукашэнка апынаецца перад выбарам — ці рабіць гэта па-дыктатарску, ці падаць пад соўсам дэмакратыі, г.зн. усенароднага рэфэрэндуму. Цікава, чаму не разглядаецца трэці варыянт — манархічны. Большасьці ж грамадзтва ўсё яшчэ здаецца, што альтэрнатываю Лукашэнку сёньня могуць быць толькі хаос і страта незалежнасьці. Падзеньнем свайго рэйтынгу ён абавязаны выключна бязьдзейнасьці і фактычнаму зьнікненьню апазыцыі.

На мінулым тыдні працягваліся выцечкі інфармацыі пра рэфэрэндум аб падаўжэньні паўнамоцтваў Лукашэнкі. Урадавая прэса аб гэтым маўчыць. Інфармацыю Чырвоны дом зьлівае толькі ў незалежныя СМІ. Зандуюць глебу.

Рэфэрэндум аб падаўжэньні паўнамоцтваў стаўся б вялікай перамогай прарасейскай групоўкі ў стане лукашыстаў. Цяжка ўявіць сабе, што можа мацней замарудзіць рынкавыя рэформы, чым рэфэрэндум.

Між тым Козік у “Народнай Волі” пакляўся на незалежнасьці. Калі гэтак пойдзе далей, чароўная Марына Коктыш хутка даб’ецца ад Лукашэнкі прызнаньня, што Беларусі NАТО не чужое. Цікава, як бы тады рэагаваў міністар Іваноў?

Барыс Тумар

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў11

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі14

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць