Архіў

Чым страшныя стэроіды

№ 21 (283), 7 чэрвеня месяца 2002 г.


Чым страшныя стэроіды

Стэроіды — група хімічных злучэньняў. Вядомыя тры віды стэроідаў:

1) “кортыкастэроіды” (яны ёсьць у крэмах і мазях для скуры);

2) жаночыя палавыя гармоны (ужываюцца ў супрацьзачаткавых прэпаратах);

3) мужчынскія палавыя гармоны, больш вядомыя пад назовам анабалічных стэроідаў (ці проста анаболікаў). Галоўная ўласьцівасьць анабалічных стэроідаў — здольнасьць падтрымліваць прырост мускульнай тканкі, за што іх вельмі цэняць спартоўцы.

Шмат хто з спартоўцаў лічыць, што сваімі дасягненьнямі ён мусіць быць удзячны толькі ўжываньню стэроідаў.

Найхутчэй выводзяцца з арганізму сьляды ўжываньня аральных стэроідаў. Спартоўцы часта зьвяртаюцца менавіта да іх (каб лягчэй прамінуць допінг-кантроль), хоць такія прэпараты вельмі кепска ўзьдзейнічаюць на пячонку. Ін’екцыйныя стэроіды ўводзяцца праз шпрыц у цягліцу, а ня ў вену. На хімічным ўзроўні яны засвойваюцца лепей, чым аральныя анаболікі, таму ім аддаюць перавагу тыя, хто карыстаецца стэроідамі працяглы час. Аднак ін’екцыйныя анаболікі абмінаюць натуральныя абарончыя мэханізмы чалавека, і “перадоз” тут можа быць вельмі небясьпечны.

Цыкл стэроіднай “загрузкі” доўжыцца ад 4 да 18 тыдняў, а потым перапыняецца на тэрмін ад месяца да году. Дозы, якія спартоўцы ўжываюць цяпер, у сярэднім на траціну большыя за тыя, што ўжываліся ў 1960—70-х. Зрэшты, навуковых досьледаў у гэтай сфэры ніхто не вядзе і парадаў наконт правільных дозаў і цыклаў даць ня можа. Пераважная бальшыня анаболікаў набываецца нелегальна, што спрыяе пашырэньню розных падробак. Почасту выкарыстоўваюцца вэтэрынарныя стэроіды. Уплыў на арганізм чалавека прэпаратаў, распрацаваных для жывёлаў, прадказаць складана, бо яго ніхто не дасьледаваў.

Падробныя анаболікі вырабляюць у падпольных лябараторыях. Выглядаюць прэпараты як сапраўдныя, але актыўныя элемэнты ў іх могуць быць іншымі ці не ў такіх суадносінах. Прэпараты для ін’екцыяў, да таго ж, могуць наагул быць нестэрыльнымі.

На падлеткаў у стадыі полавага высьпяваньня анаболікі ўзьдзейнічаюць асабліва моцна. Спыняецца рост костак, могуць выпасьці валасы (прычым, паводле адных зьвестак, пасьля таго як прыём анаболікаў спыняецца, рост валасоў аднаўляецца; іншыя кажуць, што працэс незваротны). Доўгае ўжываньне анаболікаў выклікае ў мужчынаў полавую стэрыльнасьць (аднаўленьне функцыяў арганізму адбываецца толькі праз паўгоду пасьля спыненьня прыёму стэроідаў).

Адна з асноўных “мішэняў” анаболікаў — пячонка. Ці аднаўляецца пашкоджаная тканка пячонкі пасьля адмовы ад прэпаратаў — невядома. У выніку атручаньня пячонкі стэроідамі (асабліва аральнымі) у ёй могуць утварацца поласьці, запоўненыя крывёй.

Вялікія дозы анаболікаў зьніжаюць узровень імунаглябулінаў А, G і М у крыві, што павялічвае рызыку разьвіцьця сур’ёзных інфэкцыяў.

Выкарыстаньне нестэрыльных шпрыцаў у часе ін’екцыяў стэроідаў можа выклікаць гепатыт, а то й СНІД. Дакумэнтальна зафіксаваныя прынамсі два выпадкі заражэньня СНІДам праз шпрыцы ў спартзалях.

Анаболікі зьмяняюць сардэчную цягліцу гэтак сама, як і ган сэрца: ягоныя тканкі разрастаюцца хутчэй, чым неабходныя крывяносныя сасуды. У выніку сардэчныя тканкі кепска забясьпечваюцца крывёю і адміраюць. Гэта можа выклікаць раптоўную сьмерць ад сардэчнага прыступу. Апроч таго, ад анаболікаў цьвярдзеюць сьценкі крывяносных сасудаў, што можа выклікаць зьяўленьне тромбаў.

Стэроіды выклікаюць прызвычаеньне, і бальшыня спробаў “завязаць” сканчаецца нічым. Шмат часу і сілаў прысьвячаецца пошуку гармонаў, карыстаньню імі ці аднаўленьню пасьля чарговага цыклу. Ці ня дужа гэта нагадвае наркатычную залежнасьць?

Ужываньне анабалічных стэроідаў мае ня толькі фізіялягічныя, але і псыхалягічныя наступствы. Для чалавека, які злоўжывае стэроідамі, характэрныя рэзкія скачкі настрою — ад эўфарыі да суіцыдальных схільнасьцяў. Вялікія дозы могуць выклікаць зьмены ў паводзінах чалавека. Зьяўляюцца схільнасьці, падобныя да тых, што разьвіваюцца ў алькаголікаў: частае раздражненьне, жаданьне сварыцца, крычаць на кагосьці, кідацца прадметамі, неабходнасьць некага зьбіць, скалечыць.

Аркадзь Шанскі

 


Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтая хімічная атака ледзь не загубіла». У Гомелі масава скардзіліся на смурод у цэнтры горада

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»9

У Бабруйску мужчына з інваліднасцю па зроку выпадкова выпіў растваральнік1

На праспекце Незалежнасці ў сталіцы двое 17‑гадовых падлеткаў на матацыкле ўрэзаліся ў аўтамабіль2

«Не марнуйце час». Кампанія праехала 22 кіламетры ў рэстаран пад Гроднам, заплаціла за ўваход у яго, але засталася галоднай6

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч57

Закопвалі майткі, смаркаліся, вынаходзілі пісуар без пырскаў і наступалі на змей — за што раздалі Шнобелі-20264

Цела Раткі Младзіча прывезлі ў Сербію ўрадавым самалётам6

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць