Архіў

Дыскаграфія

№ 21 (283), 7 чэрвеня месяца 2002 г.


дыскаграфія

Баліць галава

“Крамбамбуля. Застольны альбом”. Розныя выканаўцы. (р) 2002

Прэзэнтацыя гэтага альбому выклікала болей станоўчых эмоцыяў, чым ён сам. “Крамбамбуля” пасьля неаднаразовай дэгустацыі сапраўды паўплывала на галаву, але рэцэптура музычнага кактэйлю з 14 інгрыдыентаў-песень падалася мне сумнеўнай.

Альбом прымусіў пра сябе гаварыць ня толькі ў музычным асяродку. Па-першае, ён мае выразную канцэпцыю. Па-другое, добра выкананы (за выключэньнем, бадай, грузінскай песьні) і запісаны. Па-трэцяе, гэта сапраўды арыгінальны прадукт, здольны надоўга ўбіцца ў памяць. І ўсё ж галава ад яго баліць.

Такое бывае, калі на гулянцы намяшаеш усяго многа і адразу. Праект з самага пачатку задумваўся як пацяшальны, што лішні раз падкрэсьліў сам Лявон Вольскі, а таму ў “Крамбамбулі” зьліліся ў адно і сьцёб, і стылізацыя, і прыколы, і іншыя малавытлумачальныя рэчы, якія з патрэбы мець на ўсё адпаведны ярлык проста называюць постмадэрнізмам.

“Крамбамбуля” — штосьці кшталту квінтэсэнцыі сучаснага беларускага сьцёбу. У “Народным альбоме” яго было зусім крыху. У “Я нарадзіўся тут” сьцёб з прыколамі таксама яшчэ ўкладаліся ў пэўныя рамкі, хоць паўтор гэтага прыёму ўжо выклікаў частковае непрыманьне. “Крамбамбуля” ж напоўненая сьцёбам аж празь берагі. Таму нагадвае новую праграму “Ляпісаў”, адно што па-беларуску...

І закрадваецца сумнеў: а ці здольны будзе Лявон Вольскі адмовіцца ад гэтых бясконцых прыколаў і напісаць штосьці ня горшае за “Простыя словы” з “Народнага альбому”? Ці не адзінай песьняй у “Крамбамбулі”, якая атрымалася па ўсіх пазыцыях, мне падаецца “Абсэнт”. Там няма ані сьцёбу, ані прыколаў, прысутнічае толькі прынцып тонкай, інтэлігентнай стылізацыі. Песьні “Пане Каханку”, “Прадай каня, купі віна”, “Маленькі жаўнерык”, “Савецкае шампанскае” — годна прыдуманыя, напісаныя і ўвасобленыя. Аднак яны саступаюць “Абсэнту” ўжо таму, што паўтараюць тое, што было на ўзроўні і прыёму, і мэтаду адначасова.

І вось тады робіцца сумнавата. Усё ж “ляпісізацыя” (тэрмін ужыты нэўтральна і з павагай да музыкаў-Трубяцкіх) — гэта шлях пройдзены і на фоне раней зробленага выглядае засьмечанай вэлясыпэднай дарожкай. “Зачэм?” — як кажа чалавек, які вырас да таго, што раіць кампазытарам і паэтам, як трэба пісаць нацыянальны гімн. Не зьбіраюся даваць ніякіх парадаў стваральнікам “Крамбамбулі”: гэта непрыгожа. Аднак фактам застаецца тое, што тыя “Паўлітра добрага настрою” ў мяне выклікалі насьцярогу.

Пры гэтым мушу прызнаць: сам праект вельмі своечасовы ў сэнсе станаўленьня сучаснай пацяшальнай (а ня проста папсовай) музыкі ў Беларусі. Ці будуць “Крамбамбулю” купляць? Думаю, так. А гэта значыць, што аўдыторыя ў праекту маецца.

І дзякаваць Богу! Ну, тады налівай!

А чарговы супольны музычны праект прапаную прысьвяціць закусону. Каб прыкол быў ужо поўны. На самы відэлец!

Слухач-Бадуноў


Каментары

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й13

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкай» зваротную сувязь з Чалым4

Ці можна вярнуцца ў дэкрэт, калі жанчына з яго выйшла?

Мінск у сераду вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі61

Павышэнне камуналкі перанеслі на 1 сакавіка4

Шуневіч: Першы сезон палявання на рысяў скончыўся поўным правалам11

Мерц паехаў на Блізкі Усход шукаць альтэрнатыву амерыканскаму газу2

Міністр заклікаў бухгалтарак да супраціву начальнікам3

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў4

«Душыць проста за горла пачуццё несправядлівасці». У Маладзечне аграсядзібу тэрарызуе статак кароў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й13

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць