Архіў

Мітрапаліт Мікалай. БАПЦ, БАНПЦ і А.Салагуб

№ 25 (287), 5 ліпеня 2002 г.


У мінулым нумары “НН” зьмясьціла аналіз цяперашняга стану беларускага аўтакефальнага праваслаўя за межамі Беларусі пасьля адыходу сьветлай памяці ўладыкі Мікалая. На жаль, на момант надрукаваньня артыкулу рэдакцыя ня мела ў сваім распараджэньні важнага пісьма, выдадзенага мітрапалітам Мікалаем за 5 дзён да сьмерці.

Просім чытачоў прыняць гэты ліст да ўвагі.

БАПЦ, БАНПЦ і А.Салагуб

Выясьненьне

У інтэрвію беларускай праграме радыё “Свабода” 25 траўня 2002 г. япіскап Аляксандар Салагуб, адлучаны 26 студзеня 2002 г. ад Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы за бяспраўнае прысваеньне ўлады, быў прадстаўлены як “намесьнік першаярарха БАПЦ Мітрапаліта Мікалая”. У сваіх выказваньнях А.Салагуб пацьвердзіў такое непраўдзівае прадстаўленьне яго, выступіўшы ў ролі ярарха БАПЦ. У інтэрвію ён сказаў: “Айцец Ян Спасюк маім указам быў прызначаны кіраўніком спраў БАПЦ у Беларусі з шырокімі паўнамоцтвамі”.

Да нядаўнага часу а.Ян Спасюк быў у гэтак званай Беларускай Аўтакефальнай Народнай Праваслаўнай Царкве “япіскапа” Эгідыюша Рыжага. А цяпер, як сказаў Салагуб, “у сакавіку сёлета я прыняў пад свой архірэйскі амафор былыя парафіі так званай Беларускай Аўтакефальнай Народнай Праваслаўный Царквы”.

Ідэя аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы мае за сабой доўгую гісторыю, увянчаную самаахвярнай працай папярэднікаў, сярод якіх былі й мучанікі. Сьветлую ідэю аўтакефаліі павінен падтрымліваць кожны сьвядомы беларус як на Бацькаўшчыне, гэтак і ў дыяспары. Увасабленьнем гэтай ідэі на чужыне сталася больш за 50 гадоў таму Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. Шмат хто з нашых суродзічаў бачыць, як маскоўскае праваслаўе выядае культуру й душу беларусаў. Аўтакефалія — гэта ратунак ад нішчэньня Беларушчыны, ад русіфікацыі. Але ж ідэю аўтакефаліі трэба праводзіць у жыцьцё сур’ёзна й на цьвёрдым грунце. Трэба, каб пад будынкам адноўленай БАПЦ у Беларусі была гістарычная глеба й кананічная пераемнасьць.

Аляксандар Салагуб вольны рабіць тое, што ён хоча, але пасьля ягонага адлучэньня ад БАПЦ ня мае ніякіх падставаў выступаць у ролі ейнага ярарха. І робяць памылку тыя, хто яго ў такой ролі прадстаўляе.

Мітрапаліт Мікалай, Першы Ярарх БАПЦ, Таронта

15 чэрвеня 2002 г.


Пахаваньне мітрапаліта Мікалая

Уладыка Мікалай быў пахаваны 26 чэрвеня ў Нью-Ёрку, на беларускіх могілках у Гайлэнд-парку. Сьцяг, якім была ўкрытая труна ярарха, быў перададзены на захаваньне Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонцы Сурвільле “для беларускага народу”.


Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары10

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі27

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам25

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне2

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары10

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць