Архіў

Месячнік “Размаўляем па-беларуску”

№ 32 (294), 30 жніўня 2002 г.

Месячнік
“Размаўляем па-беларуску”

Часта можна пачуць: беларус — гэта нямы, беларус баіцца размаўляць на сваёй роднай мове. Мы прапануем правесьці месячнік беларускай мовы накшталт месячнікаў бясьпекі дарожнага руху, каб зьмяніць гэтую сытуацыю. Тым болей што на пачатку верасьня ў старажытным Міры пройдзе сьвяткаваньне Дня беларускага пісьменства.

Ня трэба выходзіць на дэманстрацыі і падаваць заяўкі на пікеты. Кожны сам можа стаць узорам абаронцы мовы для родных, блізкіх, сяброў. Павітайся па-беларуску, скажы калегу ці суседу ранкам “Дабрыдзень”, увечары па-беларуску разьвітайся, скажы “Дабранач”. Прачытай свайму дзіцяці ў роднай мове добры вершык. Напішы знаёмаму паштоўку па-беларуску. Ці пры аплаце камунальных рахункаў запоўні па-беларуску квіток. Падзякуй чалавеку ў роднай мове.

Калі гавораць па-беларуску трое, далучыцца і чацьверты, які ня меў сьмеласьці пачаць такую гаворку сам. Можа, мы зробім так, што беларуская гаворка стане звычкай. Ніхто апроч нас гэта рабіць ня будзе.

Адзнач Дзень беларускага пісьменства беларускім словам. Табе ёсьць чым ганарыцца. Гэта на тваёй мове, мове тваіх дзядоў размаўляў і друкаваў кнігі Францішак Скарына, а ён быў больш разумны, чым мы. Памятай пра лепшых. Будзь сам сабой. Будзь першы.

Калі Вы хочаце дапамагчы ТБМ матэрыяльна, можаце пералічыць грошы на рахунак ТБМ №3015212330014 у Менскай гардырэкцыі ААТ “Белінвэстбанк”, код 764, празь любое аддзяленьне ААБ “Беларусбанк” (камісійны збор пры гэтым не бярэцца).

Таварыства беларускай мовы

Наш адрас: Менск, вул.Румянцава, 13. Т.: 284-85-11


Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?26

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?26

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць