Архіў

Лыжка дзёгцю на сустрэчы з Джэксанам

У Цэнтры IBB 2 сьнежня выступаў прэзыдэнт амэрыканскага камітэту па NATO палітоляг Брус Джэксан.

І невядома чаму ўся наша палітычна-журналісцкая тусоўка ад сп.Трусава да сп.Саньнікава задавала яму пытаньні па-расейску. Ад чаго гэта? Ад няўпэўненасьці ў дарэчнасьці свайго пытаньня або няўпэўненасьці ў палітычнай карэктнасьці амэрыканскага пасольства? Бо сп.Джэксан не даваў ніякіх нагодаў лічыць, што ён разумее па-расейску.

Паважаныя паны, сьвядома ці не, прынялі правілы гульні некаторых каляпалітычных “тусоўшчыкаў” ды пагадзіліся з тэзаю аб тым, што беларуская мова – для собскага ўжытку, што ёй ня варта гаварыць з замежнікамі, бо гэта стварае праблемы для перакладчыка. Няўжо вы, панове, ставіце пад сумнеў кваліфікацыю перакладчыка амбасады самай магутнай у сьвеце краіны, якая заўсёды была пасьлядоўнай прыхільніцай беларускіх дэмакратычных сілаў? Ці слоган “Размаўляй са мной па-беларуску” ўжо больш не актуальны? Ці ён – толькі для ўнутранага ўжытку?

Алесь Лагвінец, Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць