Архіў

Аўтограф Багдановіча

Сучасьніца Максіма Багдановіча Зоська Верас — у дзявоцтве Людвіка Сівіцкая — вельмі даражыла ўсім, што было зьвязана ў яе зь імем аўтара славутага “Вянка”.

Яна праз гады захоўвала ў сваім архіве малюпасенькую Максімаву алоўкавую цыдулачку, якую той напісаў у 1916 г., падчас гульні менскай беларускай моладзі ў пошту на прыватнай кватэры. У той цыдулцы гаварылася: “Сягоньня я пачуў неяк “мая нешчасьлівая дзевачка” і думаю ўвесь вечар аб гэтым, але жывём мы, як чужыя людзі, і ні да чаго дадумацца ня можна”.

Цыдулка напісаная ўсяго на васьмушцы звычайнага сшыткавага аркуша ў клетку. Але колькі ў ёй Максімавага болю! Шчымлівага, незразумелага, блізкага да трагедыі. “Жывём, як чужыя”. Некалі я спрабаваў расшыфраваць згаданыя словы з Зоськаю Верас. Яна мне тады тлумачыла, што з маладых гадоў не дачувала і яе маці бедавала ад гэтага. От аднаго разу Максім і пачуў гэтае яе бедаваньне: “Мая бедная дзевачка!” Яно моцна засела ў Максімава сэрца, і ён пакутаваў, пачаў думаць пра гэта.

І от пры нагодзе я [bahdanovich-autohraf.JPG ]ня вытрымаў, пацікавіўся, што значаць і гэтыя словы — “мая бедная дзевачка” — і чаму між імі такія халаднаватыя стасункі. Пані Людвіка трошкі сумелася. Дый ня дзіва! Гэтулькі мінула часу! “І ўжо я ня памятаю, што я на гэтую Максімаву цыдулку адказала. Мусіць, пастаралася супакоіць яго, разьвеяць самотныя думкі…” — “Таксама праз цыдулку?” — паспрабаваў удакладніць я. “Не, мусіць, так… Падышла да яго пры канцы вечарыны”.

Нібыта ўсё растлумачана, зразумела. І ўсё ж Максімавы словы “жывём, як чужыя” не даюць спакою. Думаецца, тут было трохі штось іншае.

Максім, як вядома, хварэў на сухоты. Зоська Верас адну пару жыла з Максімам пад адной страхой, і гэта трывожыла Зосьчыну матулю. Яна, натуральна, турбавалася за здароўе сваёй дачкі. От тады ў яе і вырвалася гэтае “Мая бедная дзевачка!” і даляцела да Максімавых вушэй.

Малюпасенькую Максімаву запісачку пані Людвіка зьберагла праз гады. Тая запісачка вандравала з Зоськай Верас усюды, дзе яна толькі ні жыла: зь Менску — у Горадню, з Горадні — у Вільню. На схіле гадоў спадарыня Людвіка перадала тую Максімаву цыдулку Багдановічаваму музэю. Здавалася, Максімаў аўтограф патрапіў у надзейныя рукі. Але вось аднаго разу, падчас якойсьці музэйнай пературбацыі, згаданы аўтограф страцілі. Ад такой весткі нічога не заставалася, нібы толькі войкнуць, як ад вялікага болю. Адно добра: Лявон Луцкевіч зрабіў колькі фатакопіяў аўтографу. Адну копію Зоська Верас ахвяравала мне, і цяпер я ўглядаюся ў яе, чытаю-перачытваю, удумваюся ў сэнс Максімавых словаў, імкнуся ўявіць іх гісторыю, гаму Максімавых пачуцьцяў, іх выток.

На Багдановічавых чытаньнях у Горадні было прапанавана згаданы тут Максімаў аўтограф лічыць за верш. Мо на верш і ня цягне, але на эпісталярную нататку — дык так. Яе варта ўключыць у поўны збор твораў Максіма Багдановіча. За радкамі Максімавай цыдулкі — стан ягонай душы, якоесь маўклівае душэўнае непаразуменьне з блізкімі і дарагімі яму людзьмі.

Уладзімер Содаль

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць