Архіў

Ліцэй ідзе на вуліцу

Пятро Брыгадзін у прыватнай размове сказаў, што Ўладзімер Колас дырэктарам ня будзе ні пры якіх умовах. Але кандыдатуру Шчарбачэвіч перагледзець можна.

Абарона Ліцэю перайшла ў наступную фазу: супрацоўніцтва зь Міністэрствам адукацыі цяпер выглядае немагчымым. Такое ўражаньне засталося пасьля сустрэчы ў Ліцэі зь міністрам П.Брыгадзіным 13 чэрвеня.

Яна нагадвала размову сьляпога з глухім. Міністар зазначыў, што прызначэньне Тамары Шчарбачэвіч «было зробленае абдумана». На довады, што У.Колас выдатна кіруе і няма патрэбы яго зьмяняць, міністар адказваў адно: «Мы трымаемся палітыкі ратацыі кадраў». Адказу на пытаньне «Чаму ж пры такіх добрых пэдагагічных якасьцях Вы паніжаеце Коласа з дэ-факта дырэктара да намесьніка?» прысутныя так і не пачулі. «Мы чакалі міністра, а да нас прыехаў клерк, ад якога нічога не залежыць», — кажа Вінцук Вячорка, сын якога Франак вучыцца ў ліцэі.

У тую пятніцу 13-га ў Ліцэі чакалі і намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Алега Праляскоўскага. Не дачакалі. Таму вырашылі зьвярнуцца ў Адміністрацыю асабіста: 17 чэрвеня туды занесьлі зварот ліцэісты, 18-га — іхныя бацькі. Хоць вялікага спадзеву на звароты яны ня маюць. У.Колас паведаміў, што Мінадукацыі рыхтуе ліквідацыю «бунтоўнай» установы. Гэта нібы пацьвярджае чутка, што гарадзкія ўлады зьбіраюцца рабіць з школы №22 гімназію імя Якуба Коласа.

Ідэя ператварэньня Ліцэю ў недзяржаўную навучальную ўстанову набывае ўсё большы падмацунак. «Няма ніякага жаданьня супрацоўнічаць з гэтым Міністэрствам адукацыі», — канстатуе У.Колас. «Мы зрабілі што маглі. Цяпер можа вырашыць справу толькі голас шырокай грамадзкасьці», — зазначыў Лявон Баршчэўскі. Да яе бацькі й ліцэісты маюць намер зьвярнуцца праз вулічныя акцыі. Гарадзкія ж улады традыцыйна дазволілі ім пікетаваць Бангалёр заміж пляцоўкі перад Міністэрствам адукацыі ды Міхайлаўскага сквэру ў цэнтры гораду. Куды пойдуць даведзеныя да роспачы абаронцы Ліцэю, на той час, калі пішацца гэты артыкул, яшчэ невядома. Ясна адно — пакуль газэта будзе друкавацца, яны ўжо выйдуць на вуліцы.

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць