Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

Газіёпа наступае

"Асымэтрычны адказ" не перашкодзіць Маскве доўжыць стратэгію ціхай сапы. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Маскоўскае выданьне "Газета" трыюмфуе. У публікацыі з двухсэнсоўнай назвай "Газіёпа" (але выразным падзагалоўкам "Новы ўсясьветны энэргетычны парадак па-расейску") выданьне абмалёўвае сапраўды ўражальную панараму газанафтавага наступу Крамля на Стары Сьвет. Якія ж на гэтым тле пэрспэктывы Беларусі?

"Энэргетычная імпэрыя" на ўздыме. У мінулую суботу "Газпром" падпісаў маштабную дамову зь італьянскай кампаніяй "Эні". Газаправод "Паўдзённая плынь", акрамя ўсяго іншага, можа стаць альтэрнатывай праекту "Набука", які мае на мэце пампаваць на захад блакітнае паліва зь Ірану ды Цэнтральнай Азіі.

Карацей, Масква спрытна адсякае канкурэнтаў. А таксама купляе энэргетычнымі пернікамі ляяльнасьць бедных краінаў Паўдзённа-Усходняй Эўропы. У мінулую нядзелю Пуцін асабіста наведаў дзеля гэтага Балканскі энэргетычны саміт у Заграбе. Як піша тая ж "Газета", "Масква знайшла самае слабае месца ў абароне Эўразьвязу. У балканскі прарыў кінуты ўвесь расейскі ТЭК".

На тле гэтай сапраўды маштабнай панарамы энэргетычных манэўраў асабліва выразна бачна, што Беларусь ня ёсьць нейкім транзытным пупом зямлі, як здавалася асобным тутэйшым стратэгам. Можна, вядома, раз-другі зрабіць Маскве "казу", калі не старгаваліся наконт цаны паставак, але потым... Потым расейцы, у якіх грошай да халеры, проста пачынаюць будаваць трубы ў абыход.

Канешне, было б праявай таго самага "пупізму" думаць, нібыта шматмільярдныя праекты прадыктаваныя адно што канфліктам Крамля з Лукашэнкам. Там лёгіка болей маштабная. Але факт тое, што і Паўночнаэўрапейскі газаправод, і БТС-2, і цяпер вось "Паўдзённая плынь" аб'ектыўна абясцэньваюць транзытныя козыры Беларусі. "Независимая газета" наўпрост кажа пра "новую пугу для Кіева і Менску".

І суб'ектыўны чыньнік тут таксама прысутнічае. Паводле трапнага выразу сацыёляга Андрэя Вардамацкага, наступствам недальнабачнай палітыкі айчынных ўладаў ёсьць "скрыўленьне геаэканамічнай прасторы. Тыя лініі, што мусілі натуральным чынам праходзіць з Расеі цераз Беларусь у Эўропу, абыходзяць гэты абсяг".

Цяперашні ліхаманкавы пошук энэргетычных альтэрнатыў пакуль што выглядае ня надта пераканаўча. Яшчэ болей, калі АЭС замовяць расейцам (а яны выкручваюць рукі), то атрымаецца клясычны аблом: за што змагаліся, на тое і нарваліся!

Адзінай выратавальнай нішай падаецца мілітарысцкі хаўрус. Паралельна з энэргетычнай экспансіяй Крэмль кідае Захаду і вайскова-палітычны выклік. У маскоўскую прэсу зьлітая інфармацыя, што Пуцін рыхтуе ўказ аб прыпыненьні ўдзелу ў Дамове пра абмежаваньне звычайных узброеных сілаў у Эўропе. Актуалізуецца і вэрсія пра мажлівае разьмяшчэньне у Беларусі расейскіх "Іскандэраў". Але выйгрыш для нас тут сумнеўны. Тым болей што зброя, як сьведчаць выцечкі ў прэсу, надта сырая, не даведзеная да ладу. Толькі гэтага і не ставала "чарнобыльскай рэспубліцы"!

На думку нашага палітоляга Андрэя Фёдарава, Крэмль цалкам можа скарыстаць беларускі пляцдарм як аргумэнт у спрэчцы з Вашынгтонам. Але скакаць ад радасьці тутэйшаму начальству не выпадае. "Асымэтрычны адказ" не перашкодзіць Маскве доўжыць стратэгію ціхай сапы — спакваля даціскаць "апошняга хаўрусьніка" эканамічнымі мэтадамі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі13

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць