Архіў

Камбайны з эскортам

Ранішні горад. Млявыя праспэкты душацца патокамі машын. Прыпынкі, нібы гронкамі, абрастаюць натоўпамі. Сонца толькі-толькі сьлізгае прамянямі па верхавінах дрэваў. У цёмныя завулкі нетаропка адступае туман. І вось зьяўляюцца яны. Міліцэйская машына наперадзе прачышчае ім дарогу, міргаючы сінім і крэкчучы ў дынамікі «Прапусьціце!».

Асфальт стогне ад радасьці і напругі, перакрэсьлены іх грувасткімі ценямі. Дзеці ў захапленьні трасуць бацькоў за рукі, паказваючы на дарогу. Гэта едуць яны! Камбайны.

Сьвет заліваецца крывёю. Войны, тэракты, адключэньні электрычнасьці, пажары на паў-Эўропы. На беларускім тэлебачаньні навіны важнейшыя. У Крычаўскім раёне сабралі 23 тоны жыта з га, а ў гаспадарцы «Гігант» — 40.

N. — найлепшы камбайнёр раёну, але гэтым годам яго абыходзіць О., аўтаматычна прэтэндуючы на чырвоны сьцяжок пераможцы постсацыялістычнага спаборніцтва і на прэміяльны тэлевізар колеру мэталік. Уначы N. утыркае ў кукурузнае поле, па якім з раніцы паедзе О., жалезную арматурыну. Камбайн папсаваны на два дні, О. трасецца ад злосьці, а рэгіянальны канал пад грыфам «надзвычайнае здарэньне» распавядае пра шкоднікаў з бліжэйшага гораду, што паквапіліся на дармавую кукурузу і перашкаджаюць Бітве.

Ня сьмееш думаць, што вёска, а за ёю і ўся краіна жыве цяпер чымсьці яшчэ. Што ў час жніва можна быць вольным ад калгасных будняў. Месцамі гераічных, але ж — будняў! Паддаючыся азарту карэспандэнтаў, што захлынаюцца ад пачуцьця, распавядаючы пра пот на жоўтых палетках, пачынаеш чакаць, што нарэшце ў краіне нешта зьменіцца і насамрэч будуць паважаць чалавека карыснае працы. Сьледам за камбайнёрам тэлевізар падораць урачу, яшчэ адзін — настаўніку. Што старэнькі прафэсар будзе вяртацца з працы дадому зь міліцэйскім эскортам і не атрымае ў цёмным завулку цаглінай па галаве. Ці камбайны больш карысныя?

Калісьці даўно, на самым пачатку адраджэньня ўсіх гэтых штогадовых бітваў за ўраджай, думалася, што краіна нашая, трохі пасталеўшы, пакрысе сама вызваліцца ад састарэлай скуры савецкападобнай прапаганды. Цяпер жа, назіраючы ўжо каторы раз за адным і тым месівам нікому не цікавых зьвестак з палёў у першых хвілінах ці ня кожных тэленавін, разумееш, што запушчаны некалі мэханізм рамантызацыі калгаснага прымітыву ўжо ня спыніцца сам сабой. Я паважаю ўсякую шчырую працу, і я за пільную ўвагу да сяла, але лічу збор ураджаю зьявай хутчэй нармальнай, чым гераічнай. І дакладна ня больш важнай, чым лячэньне хворых.

Аляксей Бацюкоў, Магілёў

Каментары

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду8

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю58

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду8

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць