Архіў

Ціхая акупацыя

«Мы тут жывём. Так здарылася. Хтосьці імкнуўся сьвядома, хтосьці меў намер правесьці тыдзень-другі, ды вось і застаўся.

У кагосьці на руках ужо і расейскі пашпарт, а хтосьці на запыт мянта паказаць дакумэнты прызвычаена цягнецца ў кішэню. Па сторублёўку, бо нават рэгістрацыі няма.

Кажуць статыстыкі, нас вельмі шмат у Маскве. Толькі нешта паводзім мы сябе ціха. І не чуваць нас, і не відаць. Я неяк пажартаваў, што гэта ў нас акупацыйная палітыка такая: прыяжджаем мы сюды тысячамі незаўважанымі, працуем, займаем становішча ў грамадзтве, пасады, але аднойчы карэннае насельніцтва прачнецца — а мы ўжо і пры ўладзе, і аб’явілі Расею часткай Беларусі…» Гэтак рэпрэзэнтуе свой праект «Беларуская Масква» журналіст Віктар Дзятліковіч, які ў 1996 зьехаў у Расею. «НН» прапануе чытачам колькі гісторыяў аб посьпехах і паразах тае ціхае акупацыі.

Сьмятана

Працаваў я неяк у газэце «Московские новости». Не апошнім чалавекам у рэдакцыі была добрая армянская жанчына Ганна Мікіцічна. Аднойчы прыйшла яна на працу вельмі ўзрушаная. Аказалася, што напярэдадні выклікалі яе ў школу. Нашкодзіў сын.

Хлопчык, як і ўсе дзеці, памыляўся ў дыктоўках, але чамусьці толькі ён адзін не хацеў гэтага прызнаваць. Ганна Мікіцічна ўзяла сшытак сына. У тэксьце пабачыла слова, якое і выклікала столькі спрэчак: «смятана».

— Што ж ты, сынок, мяне ганьбіш, — ужо дома зьвярталася яна да сына, — як можна спрачацца з настаўніцай, калі ты памыліўся!

— Не было памылкі, — адказаў сын.

— Ну як не было, калі пішаш «смятана» замест «сметана».

І тут сын узяў маці за руку, падвёў да халадзільніка, адчыніў. На паліцы стаяла плястмасавая скрыначка з запаветным прадуктам. «Смятана» — вялікімі літарамі па-беларуску было на ёй надрукавана.

Сьмятану сям’я заўжды купляла ля беларускага вакзалу, дзе гандлявалі клуначнікі з-пад Воршы ды Магілёва.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Паводле www.maskva.com

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць