Архіў

Сіла волі

Галоўным, дзякуючы чаму беларусы зламалі расейцаў у нядзелю на шляху да тэніснага Кубку Дэвіса, безумоўна, была воля. Высокае прафэсійнае майстэрства, хітрая тактыка, нечаканыя захады трэнэрскага складу, шалёная падтрымка заўзятараў, якія запоўнілі трыбуны Футбольнага манэжу, былі толькі тлом, які адцяняў непахісную волю да перамогі беларускай каманды. Настрой, зь якім беларусы выйшлі на гульню, можна было памацаць рукамі.Перад тэлевізарам спыняліся нават людзі, далёкія ад тэнісу, такая адтуль праменіла напруга.

Пасьля траўмы Ваўчкова, калі, паводле ўсіх разьлікаў, на агульны посьпех у беларусаў не было шанцаў, уразіў твар Мірнага. Поўная канцэнтрацыя і засяроджанасьць. Калі Сафін, у лютасьці пасьля прайгранага мяча, зламаў ракетку, стала ясна: воля Мірнага перамагае. Ён упарта цягнуў, здавалася б, прайграныя геймы, даціскаў па драбніцах у самых напружаных момантах, і ўрэшце Сафін здаўся. Гульня Мірнага была перадумовай цуду, які мусіў адбыцца. Зрэшты, любы цуд мае свае складовыя часткі.

Магчыма, не атрымаў бы Ваўчкоў траўму, беларусы справіліся б з задачай раней, але сустрэча згубіла б у драматызьме. Так ці інакш, Беларусь займела новых герояў.

Расейскі герой фіналу Кубку Дэвіса двухгадовай даўніны Міхаіл Южны быў папросту зьмяты Ўладыятарам (такая мянушка ў Ваўчкова). Зьмяты, перадусім, маральна. Вельмі складана супрацьстаяць суперніку, які знайшоў сілы перамагчы сябе ў цябе на вачох.

Выхад Ваўчкова на корт быў зьявай аднае прыроды з учынкам Аляксандра Мядзьведзя, што падчас двубою на вачох у суперніка ўправіў зламаны палец, альбо перамогай у «Тур дэ Франс» амэрыканскага гоншчыка Ленса Армстранга, пасьля таго як ён вылечыўся ад раку. Усе гэтыя выпадкі характэрныя найвышэйшай канцэнтрацыяй чалавечае волі.

Такімі яскравымі праявамі волі нельга не захапляцца, бо гэта ўнівэрсальны, «чысты прадукт» чалавечых высілкаў. Тут нічога нікому ня трэба тлумачыць.

Алег Дашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра4

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Усе навіны →
Усе навіны

«Выкопвала невялікія ямкі, збірала мутную дажджавую ваду і піла яе». Пенсіянерка, якая два тыдні блукала па лесе, расказала, як ёй удалося выжыць1

Рукасты мінчук зробіць прыбіральню як у Шрэка1

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім11

Знойдзены мёртвым 35‑гадовы мінчук, якога шукалі тыдзень1

На Любліншчыне ў Польшчы ўпаў невядомы аб'ект: на полі ўтварыўся 10‑метровы кратар13

Аператар спісаў грошы за роўмінг, хоць абанент быў у Беларусі. Як так?

Ва Удмурціі пасля атакі БПЛА загарэўся склад Wildberries4

Ці праўда, што мужчыны хочуць сэксу больш, чым жанчыны? Даследавалі навукоўцы12

Польскія ВПС падымалі знішчальнікі, у польскім Любліне гучалі сірэны паветранай трывогі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра4

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць