Архіў

Люк Бэсон: прага маліны

Здаўна змагаліся паміж сабою на аўтамабільных трасах гоншчыцкая дынастыя Вальянаў і каманда «Чырвоны лідэр».

Але ўдача, як правіла, не спрыяла апошняй. Помсьцячы за свайго бацьку, які заўсёды ведаў толькі горыч паразы, дачка — цяперашняя кіраўніца «Лідэраў» — вырашае ўзяць рэванш любой цаной…

Удосталь наздымаўшы аўтагонак па вуліцах Марсэлю ў камэдыйнай кінатрылёгіі «Таксі», Люк Бэсон вырашыў зрабіць «сур’ёзны фільм» на гэтую тэму. Праўда, рэжысурай мэтар даўно не займаецца, дык і пастаноўку стужкі «Мішэль Вальян: прага хуткасьці» ён даверыў Люі Паскалю-Кувэлеру, а сам узяўся за сцэнар. Пад рукой была грунтоўная першакрыніца — папулярны ў Францыі комікс пра непераможнага аўтагоншчыка. Але Бэсон палічыў за лепшае ўсю сюжэтную лінію прыдумаць самастойна. Відаць, дарма…

Бэсонаўскі фільм пра аўтагонкі цяжка не параўноўваць з апошнімі галівудзкімі напрацоўкамі на гэтую тэму — «Скрасьці за 60 сэкунд», «Фарсажам» і яго сыквэлам. Можна было чакаць, што французы прайграюць у якасьці і размаху камбінаваных здымак (так яно і адбылося), але, як ні дзіўна, нават немудрагелістая фабула амэрыканскіх стужак выглядае больш праўдападобнай і прапрацаванай, чым аповед пра Мішэля Вальяна. І «драйву», безь якога такія фільмы трацяць сэнс, у Бэсона і K° яўна недастаткова, каб кампэнсаваць слабасьць сцэнару.

Іван Пятроў

Каментары

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну18

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе забаранілі прадаваць ноўтбукі без зарадкі USB-C6

Доктар распавяла, якія прадукты дапамогуць знізіць узровень халестэрыну без таблетак1

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА7

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну18

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць