Архіў

Левым вокам:Новая мадэль маскуліннасьці

На месцы міністра абароны Мальцава 23 лютага я б упаў у глыбокі запой. Каб ня бачыць маразматычнага заўтра.

Новыя часы ідуць у ваенкаматы. Раней толькі дзівак не касіў. Памятаю, як падчас мэдагляду «аўтарытэты» з старэйшае клясы інструктавалі нас: «На пытаньне псыхіятра «Якая сталіца Таджыцкай ССР?» трэба адказваць — «Масква». Інакш пойдзеш у Аўган». Цяпер вены, сколатыя «герай» або расьпіленыя лязом падчас дэпрэсьняку, рэтушуюць касмэтыкай. Магчыма, мы яшчэ пабачым цэнтралізаваны мэдагляд накшталт агульнадзяржаўнага іспыту ў ВНУ. БРСМ таксама знойдзецца месца. Ён будзе разглядаць скаргі тых, хто не набраў патрэбных балаў.

Пераняўшы ў расейцаў патрыятычную рыторыку, «Нашы новости» абвясьцілі мінулае 23 лютага сьвятам. Сьвятам вяртаньня беларускаму войску прэстыжу, згубленага за часы перабудовы. Індэксам канкурэнтаздольнасьці лэйблу УС на рынку масавай сьвядомасьці ёсьць, на думку журналістаў, конкурс у ваенкаматах. Навабранцы рвуць адно інтымнае месца, каб патрымаць калаш і пачысьціць ачко.

Але за фэномэнам конкурсу ў войска стаіць не патрыятычны экстаз, а матэрыяльныя праблемы: няздольнасьць бюджэту забясьпечыць усіх людзей прызыўных гадоў парцянкамі і працай. Толькі БТ ня ведае, што бяз дэмбельскага альбому атрымаць запаветныя сьвісток і дручок (мент — папулярны джоб у асяродку неадукаваных тынэйджэраў) амаль немагчыма.

Галоўны сацыякультурны вынік рэформы войска — санкцыянаванае дзяржавай разбурэньне мадэлі маскуліннасьці. Вайсковы білет канчаткова перастаў быць групавой адзнакай мужчынскага полу. На любімую завязку гапаты: «А ты ў войску служыў?» — любы нефармал можа сьмела казаць: «Хацеў пайсьці, але ваенкам браў хабар. Башлёў не хапіла нават на будбат».

У Беларусі пачалася эра новай мадэлі мужчынскіх паводзінаў. У войску служаць ужо ня ўсе, а толькі «лучшыя парні маёй страны».

Дзяржава яшчэ можа прытармазіць гэты працэс, яшчэ можна ўвесьці ў войску платныя аддзяленьні, аднак Мальцаву і К° гэта ўжо не дапаможа.

Лёлік Ушкін

Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

У Гомелі аўто збіла двух падлеткаў на самакаце8

Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі7

Кефірны прадукт з бактэрыяй даўгалецця хутка з'явіцца ў магазінах Беларусі4

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў31

Трамп даў Ірану 48 гадзін на адкрыццё Армузскага праліва. І сказаў, што зробіць, калі яны не пагодзяцца30

Якія прафесіі штучны інтэлект хутка заменіць на 90%: вынікі новага даследавання20

Гурт BTS вярнуўся на сцэну. Вы маглі пра іх не чуць, а ў Сеул на гэты канцэрт з'ехалася 250 тысяч чалавек3

Іран выпусціў банкноту найбуйнейшага ў гісторыі краіны наміналу. Гэта ўсяго 7 даляраў па курсе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам18

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць