Спорт

Беларусы на Ўімблдоне пакуль бяз страт

Сёлета Беларусь на Ўімблдонскім турніры прадстаўляюць пяцёра тэнісістаў — Макс Мірны, Вікторыя Азаранка, Настасься Якімава, Тацяна Пучак і Вольга Гаварцова. Такой вялікай кампаніяй беларусы яшчэ ніколі не выступалі на турнірах «Вялікага шлему».

У панядзелак на травяных кортах Уімблдону стартаваў трэці тэнісны турнір з сэрыі «Вялікага шлему». Уімблдонскі турнір зьяўляецца найстарэйшым у сьвеце. Першыя спаборніцтвы тут прайшлі яшчэ ў 1887 годзе.

Трэба адзначыць, што пяціразовай пераможцай Уімблдонскага турніру ў пары была беларуска Натальля Зьверава. Пераможцам юніёрскіх спаборніцтваў быў Уладзімер Ваўчкоў, ён жа даходзіў да паўфіналу і ў дарослых спаборніцтвах.

Такой вялікай кампаніяй беларусы яшчэ ніколі не выступалі на турнірах «Вялікага шлему».

Сёлета Беларусь на Ўімблдонскім турніры прадстаўляюць пяцёра тэнісістаў — Макс Мірны, Вікторыя Азаранка, Настасься Якімава, Тацяна Пучак і Вольга Гаварцова. Такой вялікай кампаніяй беларусы яшчэ ніколі не выступалі на турнірах «Вялікага шлему». Трое з нашых ужо стартавалі на турніры.

Вольга Гаварцова, якая выйшла ў 1/64 з кваліфікацыі, стартавала першай, яшчэ ў панядзелак. Ёй у суперніцы трапілася немка Грэта Арн. Першы сэт аказаўся за суперніцай — 6:7. Аднак пасьля наступіла цемра і матч перанесьлі на заўтра. Перапынак пайшоў на карысьць беларусцы і два наступныя сэты яна выйграла — 7:6 і 6:1.

Максіму Мірнаму зь лёсаваньнем пашанцавала, у супернікі трапіўся ня вельмі зубаты тайванец Лю Енсун. Матч між імі ня быў дагуляны да канца, бо ў трэцім сэце азіят адмовіўся ад працягу барацьбы. Мірны ж выйшаў у наступны раўнд.

Тацяна Пучак досыць лёгка разабралася з украінкай Кутузавай — 6:4, 6:2. У наступным раўндзе яна пазмагаецца з восьмай сеянай Аннай Чэкветадзэ з Расеі.

Сёньня, калі дазволіць надвор’е, свае матчы мусяць правесьці Якімава і Азаранка. У суперніцах у іх адпаведна датчанка Каралін Вазьняцкі і харватка Алена Кастаніч‑Тосіч.

Пакуль што крочым без страт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары12

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі27

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам25

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне2

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары12

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць