Архіў

Жыцьцё між царквой і касьцёлам

Машчонае было напалову каталіцкім, напалову праваслаўным. Помню, як нашыя праваслаўныя суседзі Безьмяны пачыналі секчы дровы ў каталіцкія сьвяты. Грукат стаяў дай божа, і наш бацька вельмі злаваў: «Ізноў гэтыя кацапы, каб іх!» Аднак Ганна Сайкоўская атрымала іншы жыцьцёвы арыенцір.

Мая бабуля Ганна з таго перадваеннага пакаленьня беларусаў, што засьпелі сталінскія рэпрэсіі й фашыстоўскую навалу, адбудоўвалі зруйнаваную гаспадарку і канчаткова зьехалі зь вёскі ў горад. За гэтыя сем дзесяцігодзьдзяў шмат гора яны пабачылі, акіян сьлёз пралілі. Многія зь іх так і не дачакаліся незалежнасьці, іншым гэта незалежнасьць сталася сольлю ўваччу. Доўгія стагодзьдзі іх продкаў падзяляла непарушная сьцяна веравызнаньня: каталік ёсьць палякам, праваслаўны — расейцам. Беларусам у гэтай сыстэме месца не было. У мадэрнізаваным выглядзе існуе гэтая перашкода й сёньня. Але ці ёсьць яна натуральнай на нашай зямлі? Адказ на гэтае пытаньне я паспрабаваў знайсьці ў расповедзе сваёй бабулі.

«Я нарадзілася пры канцы сьнежня 1930 г. (запісалі — 1 студзеня 1931-га) у вёсцы Машчонае, што на Койданаўшчыне. Бацькі мае — Ганна Емяльянаўна і Ўладзімер Браніслававіч — абое былі каталікамі, але прыкметна розьніліся сваім сацыяльным становішчам. Маці паходзіла з цалкам каталіцкай вёскі Рудзіцы з заможнай шляхецкай сям’і Шчаблоўскіх. Бог падараваў яе бацькам шэсьць сыноў і дзвюх дачок, таму праблемаў зь вядзеньнем гаспадаркі ў Шчаблоўскіх не было. Жылі багата, бо многа працавалі. Мелі найлепшую ў вёсцы хату, дарагі замежны патэфон, каштоўны фарфоравы сэрвіз і шмат іншых рэчаў, якія для іншых вяскоўцаў былі сапраўдным дзівам.

Маці распавядала, што ў маладосьці ёй вельмі ўпадабаўся хлопец з суседняй праваслаўнай вёскі. Але прысуд ганарлівых братоў быў няўмольным: «За кацапа ня пойдзеш! Шукай сабе нармальнага чалавека, каталіка». У выніку Ганна Емяльянаўна выйшла замуж толькі ў 27 гадоў за зьбяднелага селяніна Ўладзімера Сайкоўскага з Машчонага. Ягоны брат Ясь, набраўшы пазыкаў, зьехаў за акіян. Сувязь зь ім згубілася назаўсёды. Жылі маладыя ня вельмі ладна. Хутка пасьля нараджэньня памерла першае дзіця. Бацька часта ўпікаў маці за яе шляхецкасьць. Асабліва нэрваваўся, калі да жонкі наведваліся браты — заўжды на брычцы, у модных строях з інтэлігенцкімі кіёчкамі. «Вунь зноўку твае панкі прыехалі», — паўтараў ён.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Кастусь Лашкевіч.

Фота з архіву аўтара

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць