Архіў

Косава бачыць

На Дзень Волі, на гэтае сьвята блакітнага неба, мокрага ветру й надзеі на перамены, заўсёды чакаем ад лёсу нейкага знаку. Знаку, які б прадказваў зьмены да лепшага і натхняў на перамогі. Але часьцей лёс падае знакі таго, што трэба быць падрыхтаваным да цяжкасьцяў, не зважаць на паразы й перашкоды ды імкнуцца далей, даводзячы ўсім, што Беларусь — жыве.

Такім знакам зьявіўся вялізны крыж, які берасьцейскія маладафронтаўцы ўсталявалі ў гонар паўстанцаў Касьцюшкі напярэдадні Дня Волі (24 сакавіка якраз мінула 210 гадоў з паўстаньня 1794 г.).

На гэтую акцыю ў Косава берасьцейцы запрасілі менскіх «калегаў», якія прыехалі надзвычай шматлікім складам. Да прыезду менчукоў берасьцейцы трохі прыбралі палац Пуслоўскіх, што каля сядзібы Касьцюшкаў. Дарэчы, сама сядзіба цяпер будуецца нанава адпаведна выгляду старой, сапраўднай (цікава, што будаўнікі выкарыстоўваюць тагачасныя тэхналёгіі — нават паміж дошкамі кладуць мох, як рабілі майстры ў тыя часы). Што да самога палацу, то знаходзіцца ён у жахліва занядбаным стане. Захаваўся добра, але ж аматары адпачынку «на натуры» папсавалі. На сьценах няма жывога месца — спрэс сьпісаныя ды размаляваныя, а ўнутры ажно хрумсьціць пад нагамі ад бітага шкла і сьмецьця. Маладафронтаўцы пазьбіралі ў палацы й навокал бітыя бутэлькі, кансэрвавыя бляшанкі ды іншыя сьляды «культурнага адпачынку», падрыхтавалі яміну для крыжа, які меўся быць усталяваны па прыезьдзе менчукоў.

Але ж калі ля палацу сабралася даволі вялікая кампанія, больш за семдзесят чалавек, у самы адказны момант зьявілася прадстаўнічка гарсавету, папытала, у чым рэч, і паведаміла, што крыж ставіць ня трэба: паляна перад палацам павінна баранавацца і крыж будзе замінаць. І ўвогуле, валанцёрства справа добрая, а вось крыжоў ніякіх ня трэба.

Але крыж усё-такі заняў сваё належнае й пачэснае месца, па чым мелі слова прадстаўнікі БНФ і маладафронтаўцы зь Менску. Пасьля да прысутных зьвярнуўся арганізатар акцыі Сяржук Бахун (чыімі высілкамі быў набыты крыж) і падзякаваў усім за ўдзел. Прасьпяваўшы «Магутны Божа», народ паціху пачаў разыходзіцца.

А пяцімэтровы крыж застаўся самотна стаяць паміж занядбаным палацам і недабудаванай сядзібай пад шэрым і цяжкім небам. Помнік паўстанцам 1794 г., якія мужна змагаліся за Радзіму.

На наступны дзень, 25 Сакавіка, мясцовы гарсавет паведаміў, што крыж будуць зносіць у сувязі з работамі, якія маюць правесьці знадворку палацу. Цікава толькі, чаму ж вырашылі так рупліва й тэрмінова ўзяцца за гэтыя работы адразу пасьля ўсталяваньня крыжа ў гонар паўстанцам Касьцюшкі? Знак лёсу?

Ганна Зьнічка, Берасьце

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўная беларуская пляцоўка Беластока пад пагрозай закрыцця і просіць дапамогі8

«Прыкінь, сістэма!». Мужу Насці Туман у Беларусі за перавышэнне хуткасці заблакавалі арэндную машыну7

У клубным доме на Язмінавай прадаюць выдатную чатырохпакаёўку

Беларускую доктарку звольнілі з працы ў Вялікабрытаніі. Яна не разумела звычку брытанцаў абмяркоўваць з ёй надвор’е24

Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе4

Вагнераўцы на расійскім «ценявым флоце» — не толькі для аховы грузаў. Вынікі новага расследавання2

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць