Архіў

Віктар Бут — гандляр, геній, цар

які стаў працаваць на амэрыканцаў

Амэрыканцы назвалі яго ўвасабленьнем д’ябла і загадалі шукаць па ўсім сьвеце. Але апошнім часам іх злосьць прайшла, і, відаць, на іх просьбу яго прозьвішча зьнікла з чорнага сьпісу міжнародных злачынцаў. Яны самі пачалі карыстацца яго паслугамі ў Іраку, піша «Gazeta Wyborcza». Падаём партрэт Віктара Бута, аднаго з самых першых гандляроў зброяй, чый жыцьцёвы шлях цесна зьвязаны зь Беларусяй.

14 гадзін 6 хвілін 28 лютага 2002 г. Расейскае агенцтва «Інтэрфакс» паведамляе, што згодна з разасланым міжнародным сьпісам падазраваных расейскія ўлады распачалі вышук гандляра зброяй Віктара Бута. Праз паўгадзіны дзяржаўнае агенцтва ІТАР-ТАСС рассылае паведамленьне: «Расейскае бюро Інтэрполу разам з МУС, Фэдэральнай службай бясьпекі і генэральнай пракуратурай актыўна шукаюць 35-гадовага Віктара Бута. (…) У цяперашні час яго месцазнаходжаньне невядомае, але, паводле зьвестак праваахоўных органаў, Бут знаходзіцца за межамі Расеі».

У той самы дзень, а менавіта а 15-й гадзіне, Бут прыяжджае на радыё «Рэха Масквы», што на Новым Арбаце, 19 — у самым сэрцы сталіцы Расеі, за некалькі соцень мэтраў ад Міністэрства абароны. Сьпярша выходзіць у жывы эфір, потым на працягу паўгадзіны перад уваходам у радыёстанцыю дае інтэрвію журналістам з усяго сьвету.

У 15.32 «Інтэрфакс» публікуе чарговае паведамленьне — што расейскае бюро Інтэрполу ня ведае, дзе знаходзіцца Бут. Ігар Цырульнікаў, прадстаўнік Інтэрполу пры расейскім МУС, падрабязна тлумачыць у гэтым паведамленьні, як з 1999 г. вяліся пошукі Бута. «На сёньня можна з поўнай упэўненасьцю сказаць, што Бута няма ў Расеі», — гаворыць ён. Слухачы звоняць на радыё і да колікаў рагочуць у эфір. А Бут неўзабаве зьнікае.

Пілі аж да ўпаду

На працягу апошніх пятнаццаці год Віктар Бут здабыў сабе заслужаную, хоць і змрочную, славу найбуйнейшага ў сьвеце гандляра зброяй і кантрабандыста. Ён аказваў паслугі ўсім, хто плаціў, у тым ліку аўганскім талібам і іхнім гасьцям з «Аль-Каіды».

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Вайцех Ягельскі,

Марцін Вайцяхоўскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5013

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць