Архіў

Адзін з тысячаў

22 жніўня трагічна загінуў Васіль Гурын.

Яму было 56 гадоў. Гэты чалавек за сваё жыцьцё, што абарвалася зьнянацку, здолеў зрабіць шмат. Найперш — выбудаваць на рэдкасьць шчасьлівую кар’еру савецкага чыноўніка. Па сканчэньні журфаку БДУ імя Леніна ён стаў першым сакратаром ЦК камсамолу Беларусі. Затым пакручасты лёс службіста вывеў яго ў загадчыкі ўпраўленьня Кантрольнае палаты Беларусі, пасьля — у намесьнікі старшыні Менскага гарвыканкаму і нарэшце, цалкам лягічна, — на высокую пасаду ў Адміністрацыі Лукашэнкі, дзе сп.Гурын займаўся кадравымі пытаньнямі.

Найбольш, аднак, ён запомніўся тым сваім пэрыядам службы, як працаваў у Менгарвыканкаме. Яго вінавацілі ў трагедыі, што адбылася ў пераходзе мэтро на Нямізе (менавіта ён выдаў дазвол на правядзеньне таго сумнавядомага сьвята), у праблемах беларускамоўных школьнікаў, у патураньні рэжыму ды шмат у чым яшчэ. Можа, хто калі ў гэтым і разьбярэцца.

Але я разабраўся ў наступным: менавіта дзякуючы Васілю Гурыну ў Менску пакуль не пабудаваны паркінг на Нямізе. Двойчы, за бурмістрам Ярмошыным і ўжо за Паўлавым, іхны намесьнік Гурын блякаваў рашэньні па гэтай будоўлі. Ён меў, несумненна, шырэйшы сьветапогляд і лепшую адукацыю за сваіх начальнікаў. Адчайныя звароты беларускае інтэлігенцыі для яго не былі пустым гукам, як для ягоных наступнікаў. Дазволю сабе цытату зь ліста Васіля Гурына на імя першага намесьніка Менскага гарвыканкаму Г.Сянкевіча ад 20 лістапада 2000 году: «…Разьмяшчэньне наземных шматузроўневых парковак на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасьці Верхні горад недапушчальна. У сувязі з гэтым прашу Вас даць даручэньне Камітэту архітэктуры, горадабудаўніцтва й землеўпарадкаваньня падшукаць іншую пляцоўку для будаўніцтва стаянкі, па-за межамі гістарычнага цэнтру». Гэты афіцыйны дакумэнт складзены па-беларуску.

Атрымлівалася парадаксальная сытуацыя: тыя, хто быў прызначаны ахоўваць гістарычную спадчыну, а менавіта старшыня Камітэту гісторыка-культурнае спадчыны сп.Бубноўскі, як і ягоныя наступнікі, давалі дазвол на зьнішчэньне рэшты Нямігі, а той, хто мусіў бы проста прамаўчаць, — Васіль Гурын — павысіў голас у абарону таго, што нам засталося ад мінуўшчыны.

Пасьля таго як Гурын пакінуў гарвыканкам, справа з будаўніцтвам у ахоўнай зоне гістарычнага цэнтру была вырашана. Вандалы, на чале з колішнімі рупліўцамі беларушчыны, перамаглі. Няміга — самая старажытная вуліца Менску — неўзабаве стане й самай пачварнай. Імёны тых вандалаў добра вядомыя. Як і кожны іх крок — дакумэнтальна засьведчаны. Вандалізм ня будзе ананімным.

Ягоны лёс стаў напамінам тым, хто працаваў побач зь ім. Кожнага з нас чакае некалі грамадзянская паніхіда. Што на ёй скажуць, а самае галоўнае — чаго ня скажуць?

Прыклад з Васілём Гурыным сьведчыць, што на любой пасадзе можна застацца чалавекам і грамадзянінам.

СХ

Каментары

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць