Архіў

Вуліца 17 Кастрычніка

«Калі прайграю — сумленна падзякую народу і пайду», — паабяцаў Аляксандар Лукашэнка ў Ваўкавыску на «Дажынках». А.Лукашэнка ня проста ўпершыню ў сваім жыцьці прайграе́, а прайграе́ разгромна. Падтрымліваюць скасаваньне «правіла двух тэрмінаў» 23% выбарцаў, супраць адмены абмежаваньня выступаюць 52,8%. Гэтыя апошнія з наяўных незалежных сацыялягічных зьвестак (Балтыйская сацыялягічная служба), праўда, адносяцца да жніўня. Верасьнёўскіх зьвестак пакуль няма. Але А.Лукашэнка ня хоча прайграць прыгожа, ён працягвае змагацца за тых, хто ня вызначыўся, мабілізуе паліттэхнолягаў, рыхтуе адмінрэсурс.

Інфармацыя, што добрая палова дэмакратычных, незалежных і беларускамоўных кандыдатаў у дэпутаты парлямэнту — Хадыка ў Менску, Губарэвіч у Бярозе, Карніенка ў Гомелі, Шэін у Ракаве, Бандарэнка ў Смургонях — не зарэгістраваныя, прыйшла 16 верасьня, напярэдадні Дня ўзьяднаньня Заходняй і Ўсходняй Беларусі, ды абудзіла міжвольныя асацыяцыі з выбарамі ў панскай Польшчы.

Тады таксама сьпярша захоўваўся дэмакратычны фасад — але не падпускалі беларускіх кандыдатаў. Тады таксама ўлады лічылі сябе ўсясільнымі і выхваляліся, што праз дваццаць гадоў ніводнага сьведамага беларуса тут са сьвечкаю ня знойдзеш.

Выбары ня будуць свабоднымі — 16 верасьня гэта стала ясна. Наступныя навіны былі больш чым чаканымі. З тэлезваротаў і ўлётак кандыдатаў камісіі на свой густ выразаюць занадта крытычныя кавалкі. Агітацыя за пажыцьцёвае прэзыдэнцтва Лукашэнкі вядзецца так, нібы дзяржаўныя газэты і ТВ належаць не грамадзтву, якое мусіць узважваць і «за», і «супраць», а рэклямнаму УП «Лукашэнка».

Пры ўсіх зачыстках беларускае апазыцыі рэпрэсіі застаюцца дазаванымі. Газэты то зачыняць, то адчыняць, а арыштаванаму Леванеўскаму дазволена з астрогу вылучацца ў дэпутаты. Вось рыхтык так было і за Пілсудзкім. Той таксама навёў парадак і чысьціню. Дзяды на вёсках дагэтуль захоплена ўспамінаюць. Толькі паспрабуй падаткаў не заплаці ці плоту не паладзь — заробіш дубцом па пятах.

Усё скончылася зьнікненьнем панскай Польшчы з палітычнай сцэны пры першых геапалітычных трансфармацыях. Безь Пілсудзкага канструкцыя развалілася. Быў дах, былі платы — сьценаў не было.

Праціўнікі аўтарытарнага рэжыму пілсудчыкаў былі расколатыя. Пэрсанажы тагачаснае апазыцыі нібы сышлі з плошчы Якуба Коласа — творца беларускай граматыкі, дэпутат д-р Тарашкевіч; Радаслаў Астроўскі, якога ў сёньняшняй тэрміналёгіі мы б назвалі грантасосам — толькі бэрлінскіх спонсараў — і які паставіў кропку ў сваёй палітычнай кар’еры старшынствам у марыянэтачным урадзе БЦР; ідэоляг Антон Луцкевіч — рэвалюцыянэр, прэм’ер, масон і хто толькі ні… — усё дзеля незалежнасьці Беларусі; геройскія КПЗБоўцы; падманутыя і закатаваныя сталіністамі грамадоўцы; улюбёныя ў свой народ хадэкі…

Лукашэнка — не Пілсудзкі. Пілсудзкі душыў беларускі сэпаратызм, бо верыў у маналітную Польшчу і дзейнічаў у стылістыцы цэнтральнаэўрапейскіх лідэраў свайго часу. Рэжым Лукашэнкі — аўтарытарны аўтсайдэр Эўропы. Супольныя ў Лукашэнкі зь Пілсудзкім — ня мэты, а мэтады.

Толькі рабіць вайсковыя перавароты і ўяжджаць у сталіцу на бронемашыне цяпер ня модна. Элегантныя перамогі дасягаюцца пры дапамозе маніпуляцыі грамадзкай думкай і падтасоўкі галасоў. Калі 23% галасоў ператвараюцца ў 73% — гэта і ёсьць пераварот, гаворачы па-старому, у тэрмінах эпохі, калі перавароты яшчэ называлі пераваротамі, паноў — панамі, а груцу — груцай. Што б Лукашэнка ні гаварыў на «Дажынках», але рыхтуецца ён зусім не падзякаваць сваім верным 23 працэнтам і пайсьці, а да нечага іншага. Фільтрацыя сотні кандыдатаў ад апазыцыі — таму доказ.

Былі б Прытыцкі, Танк, Луцкевіч і Гадлеўскі жывыя, яны падтрымалі б аб’яднаньне цяперашніх камуністаў, хадэкаў і сацыялістаў — «Пяцёрку-плюс». Радаслаў Астроўскі — мо і не. Але то быў дзяяч зь іншае гліны.

Андрэй Дынько

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы13

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Малады немец танчыць пад «Касіў Ясь канюшыну» — беларускі ў захапленні. Да гэтага ён ужо сабраў армію фанатак з Расіі12

«Нішто так не заахвочвае пісаць, як нуда». 50 гадоў таму памерла Агата Крысці. Як пісала гэта геніяльная жанчына?7

Лютыя маразы спынілі нелегальных мігрантаў?

У Міханавічах пад Мінскам бегалі тхары і лашчыліся да людзей. Як яны там апынуліся?6

«Жарты на ўзроўні сярэдняй школы». Стрыжак расказаў пра новы праект — тлумачыць, што ніякага сэксу ў назве няма39

На аўкцыён выставілі культавы нямецкі спорткар. Прадаюць усяго за 390 рублёў3

У Грузіі затрымалі двух беларусаў з наркотыкамі на мільён даляраў

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»14

Сын іранскага шаха Рэза Пехлеві заклікае да далейшых пратэстаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы13

«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць