Архіў

Першыя выбары і першыя байкоты

Калі былі першыя выбары, я яшчэ не галасавала.

Хоць і была ўжо замужам.

1936 год. Мне на права голасу не хапала цэлага году. Але тыя выбары я добра помню.

Людзі баяліся галасаваць. А чаму баяліся? Тое галасаваньне ладзілася ў царкве, якую камісары пад клюб пусьцілі. Людзі казалі: ладзіць выбары ў царкве — гэта блюзьнерства, вялікі грэх перад Богам, зьдзек зь яго. Галасаваць у царкве — значыць душу нячысьціку аддаць, прадаць. Шмат хто, каго ўсё ж змушалі пад рознай пагрозай галасаваць, падалі перад царкоўным цьвінтаром ніц і шапталі: «Даруй нам, Божа, грэх вялікі!» З гэтымі словамі яны заходзілі, баязьліва здранцьвелыя, на выбарчы ўчастак. А самыя зацятыя, каб не награшыць перад Богам, зьбягалі ў лес і, пакуль тыя выбары ладзіліся, сядзелі там. І толькі назаўтра, на досьвітку, крадком вярталіся дадому і сядзелі ў сваіх хатах ціха, як мышы пад венікам. Носу не паказвалі на людзі, баючыся, што нехта прыйдзе зь сельсавету і сурова папытаецца: «Гэта ж чаму вы, галубочкі, не галасавалі, выбары нам зрывалі?» Але, хвала Богу, усё пакуль абыходзілася: байкотчыкаў першых выбараў не чапалі, ня краталі, толькі ўсчувалі. Іхні байкот сышоў ім на той раз з рук. Адно па хатах хадзілі па тры-чатыры разы, угаворвалі, каб ішлі галасаваць на ўчастак ці прагасавалі хоць тут, балазе скрыня з сабою. Але і гэта шмат каму мала памагло: паскладаюць рукі крыж-накрыж на грудзях, каб часам ім тыя чортавыя бюлетэні ў рукі ня ўсунулі, і рабі зь імі хоць што хочаш…

От такія былі першыя выбары ў нашым Мормалі, што між Жлобінам і Шапілкамі, цяпер Сьветлагорскам. Выбіралі тады якогась Гардзеева, нейкага вяскоўца, якога ніхто ня ведаў.

Расказала Саня Содаль з Карабанавых, 1919 г. нар. Запісаў яе сын Уладзімер Содаль

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам29

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска рыхтуюцца часткова адкрыць мост цераз Свіслач

Арганізатараў «Тур дэ Франс» заклікалі правяраць бюстгальтары веласіпедыстак25

Былы гулец НХЛ зняўся ў «Адысеі»1

Маршрутка ў Мінску паехала без пасажыра, адмяніўшы заказ1

Вынесены завочны прысуд Сяргею Міхалку17

Што такое «аварыйны выключальнік» і ці можа ён спыніць наступ штучнага інтэлекту?2

Кіраўнік МЗС Літвы: Пакуль Беларусь дапамагае Расіі, падставаў для скасавання санкцыяў няма7

Называлі «петушарамі», збілі нагамі ў прыбіральні. Удзельнік разагнанага фестывалю пад Расонамі расказаў, як гэта было18

Жыхара Смаленска пакаралі за каментары пра неабходнасць далучэння горада да Беларусі31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам29

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць