Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

Масква зьбівае кошт нашых прадпрыемстваў

Беларускі ўрад просіць ўжо не паўтара, а два мільярды. Расея ж вылучае новыя ўмовы. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

"КоммерсантЪ" выдаў сакрэт Палішынэля: пад маркай саюзнага Саўміну Сідорскі езьдзіў у Маскву выбіваць крэдыт. Навіной жа ёсьць тое, што просім ужо не паўтара мільярды, а два. Такім чынам, беларуская стабільнасьць падрасла ў цане.

Дарэчы, з учорашняга дня за тысячу кубоў расейскага газу Беларусь мусіць выкладаць на бочку ўжо не 55, а 100 даляраў. Напярэдадні міністар эканомікі Зайчанка бадзёра заявіў, што на стане галіны гэта ніяк не адаб'ецца. Між тым днём раней ягоны шэф у Маскве драматычна абмалёўваў велізарныя страты нашай краіны ад падаражаньня энэрганосьбітаў.

Прычым расповед Сідорскага чамусьці падаецца бліжэйшым да ісьціны. Каб варункі не прыціскалі, то нашто было б вымольваць на мяжы прыніжэньня тыя грошы? Прычым ужо нават не паўтара, а два мільярды. Ведаючы, што Масква тут свайго ня ўпусьціць.

І сапраўды, яна, паводле "Коммерсанта", вылучае дзьве ўмовы. Па-першае, каб быў перароблены беларускі бюджэт, у якім пакуль што не адлюстраваны новыя цэны на газ. Ну, гэта, бадай, цалкам слушна — годзе ўжо маляваць лічбы, што ніяк не карэлююцца з рэаліямі. Але галоўнае палягае ў тым, што Масква змушае беларускі бок хутчэй ды таньней прадаць "фамільнае срэбра".

Што ж маем у сухой астачы?

Выглядае на тое, што славутая "шматвэктарная палітыка" сталася блефам. Шэйхі засыпаць нас сваім золатам не сьпяшаюцца. Кітайцы (ад іх Менск таксама хоча атрымаць мільярд) хоць і застаюцца фармальна пад камуністычным сьцягам, але кіруюцца ў крэдытных пытаньнях зусім не пралетарскім інтэрнацыяналізмам, а жорсткім прагматызмам. Ну а Эўропа дык і ўвогуле як анучай па пысе пляснула пазбаўленьнем прэфэрэнцый.

Карацей, даводзіцца скрозь зубы зноў і зноў прасіць грошай ва ўчорашніх партнэраў па "братняй інтэграцыі". Менавіта яна сёньня вылазіць бокам. І абсягу для манэўру ўсё меней. З аднаго боку — пашча расейскага крымінальна-алігархічнага ўдава. Зь іншага — віламі ў бок тырчаць 12 умоваў Эўразьвязу. Яны, канешне, не пагражаюць паглынаньнем. Але выканаць тую праграму азначае пахаваць рэжым. Для кіроўных вярхоў — што савой аб пень, што пнём аб саву.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася3

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа5

Нямецкая прыватная ракета ўпершыню выйшла на арбіту1

Японія запатрабавала дэмантаваць у Хабараўску помнік савецкаму салдату, які паставілі два дні таму44

«Кыц-кыц-кыц». Каля вёскі на Шчучыншчыне пабачылі рысь4

Канстанцін Каверын расказаў, як на радыё яму прыдумалі псеўданім і якое яго сапраўднае прозвішча12

Расійская спявачка МакSім разам з гродзенскай ДАІ расказала, як трэба хадзіць «уздоўж начных дарог»5

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры16

Уіткафа і Кушнера ў Маскве суправаджаў адказны за санкцыі чыноўнік Мінфіна ЗША

Ікра і пеністае — без абмежаванняў. Што даюць у мінскім гатэлі на сняданак за 150 рублёў ФОТА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася3

Гэтая беларуская інстазорка дайшла да Playboy — але, у адрозненне ад многіх, не спынілася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць