Мікола Аляўдзін у другі раз выйграў першынство сталіцы, што паўвосені цягнулася ў Палацы шахмат і шашак.
Першае пакарэньне вяршыні адбылося пазалетась, і тады чэмпіёну ўручылі сумку. За трэцяе месца ў 2003 г. прызэр атрымаў мэдаль, здалёк падобны да бронзавага. Цяпер была заваявана дыхтоўная шкатулка з надпісам «чэмпіянат Менску». «Папраўдзе, крыўдна, што не напісана, за якое месца мне яе далі», — ці то жартам, ці ўсур’ёз кажа М. Аляўдзін. У першым туры (з 11) ён прайграў, у другім згуляў унічыю, а потым распачаў файную сэрыю перамог. Зусім у духу раньняга Бобі Фішэра, які прагнуў змагацца да апошняй пешкі. Нездарма большасьць сёлетніх партый сп.Аляўдзіна вырашалася ў эндшпілі.
Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"
ВР
Цяпер чытаюць
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары