Архіў

Сэміятычныя вынікі году

Так, ва Ўкраіне слова «апэльсін» зьнітаванае з палітычнымі рэаліямі. А чым мы горшыя? Мінулы год падараваў нам шэраг устойлівых слоў, фраз, вобразаў, многія зь якіх, калі іх выкарыстоўваць у штодзённым жыцьці, здольны ўзбагаціць лексыку беларускай мовы.

Хачу, як казаў Маякоўскі, прымусіць зьзяць наступныя словы і выразы.

«Газпром». Газават у лютым 2004-га быў для беларускіх бюргераў ня менш нечаканым, чым пачатак вайны 22 чэрвеня 1941-га. Мы да іх, вынаходнікаў балалаек і матрошак, усёй душой, а яны — адрубілі газ. Такім чынам, «Газпром» выступае як крылатая характарыстыка нявернага сябра, ад якога заўсёды можна атрымаць «нож у сьпіну». Добрае слова для лексыкону баптыстаў: «Сярод апосталаў быў Іуда Іскарыёт. Ен аказаўся газпромам».

«Уводзіць адзіную валюту». Які год без інтэграцыйных пацалункаў! У 2004 г. усе проста крануліся на глебе ўвядзеньня адзінай валюты. Калі спачатку да пэрспэктывы сьмерці «зайчыка» ставіліся сур’ёзна, пры канцы году абяцанкі ўвесьці адзіную валюту пачалі выклікаць рогат. Відавочна, у народзе працэс пераходу на расейскі рубель паступова пачынае асацыявацца са значэньнямі «цягнуць час», «марудзіць». Зручны афарызм для выкарыстаньня ў спартовых камэнтарах: «Каб захаваць на таблё пераможны лік, футбалісты «Дынама» пачалі ўводзіць адзіную валюту».

«Непрацуючы кандыцыянэр». Лажануўшыся на «Эўрабачаньні», група «Аляксандар і Канстанцін» прымусіла дзяржаўныя СМІ шукаць знадворныя фактары правалу карыфэяў беларускай эстрады. Іх знайшлі: непрацуючы кандыцыянэр у нумары музыкаў. Прычына настолькі прымітыўная, што спалученьне так і просіцца да ўжываньня ў сэнсе «танная ды галімая адмазка». Раю для даішнікаў: «Чаму перавысілі хуткасьць? Толькі не кажыце, што кандыцыянэр не працаваў».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Лёлік Ушкін, левы радыкал

Каментары

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць