Архіў

Пракурор падтрымаў галадоўшчыкаў

Супрацоўнік пракуратуры Анатоль Бяржанін крытыкуе падатковую інспэкцыю і Камітэт дзяржкантролю.

«Дзе гэты Аўтуховіч возьме 600 мільёнаў рублёў? Лічу, што пракуратуры трэба было б унесьці пратэст на рашэньне падатковай інспэкцыі».

21 сакавіка ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пры БДУ пачаліся двухтыднёвыя курсы пра грамадзкую небясьпеку карупцыі. Лекцыі пэдагогам са сталічных і рэгіянальных ВНУ ды тэхнікумаў ужо прачыталі эканамісты (адна з выкладчыц хвалілася, што пры канцы 1990-х пакінула салігорскіх шахцёраў без законна набытых доляў маёмасьці ў «Беларуськаліі»), ідэолягі і нават работнік КДБ. Сказаў антыкарупцыйнае слова і кандыдат юрыдычных навук, начальнік упраўленьня пракуратуры Анатоль Бяржанін. Пры гэтым прысутнічаў карэспандэнт «НН».

Часам прамова Бяржаніна была досыць эмацыйнай: «У Ваўкавыску падатковая інспэкцыя спаганяе 600 млн руб. з прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Ён і яго кіроўцы цяпер галадаюць. Падумайце, дзе гэты «аўганец» возьме столькі грошай? Лічу, што пракуратуры трэба было б унесьці пратэст на рашэньне падатковай інспэкцыі, і маю пазыцыю падзяляюць юрысты з Канстытуцыйнага суду. На жаль, новае кіраўніцтва рэспубліканскай пракуратуры мяне не падтрымала».

Высокапастаўлены пракурор восем гадоў працаваў поруч з Шэйманам. Летась А.Бяржанін праз «Советскую Белоруссию» прапаноўваў заводзіць крымінальныя справы ў дачыненьні да тых, хто падазраваў яго шэфа ў выкраданьні людзей, а гэтым разам жорстка раскрытыкаваў чыноўнікаў сярэдняга зьвяна з Камітэту дзяржкантролю, якія завышаюць памеры санкцый да прадпрыемстваў, фактычна спыняючы іх дзейнасьць.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі

Новы фаварыт знакамітасцяў у пагоні за даўгалеццем: ін’екцыі пептыдаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць