Эканоміка

Сакавік з'еў 21% валютнай часткі рэзерваў. У Нацбанка засталося ўсяго 2,8 млрд даляраў «жывых» грошай

І гэта не выклікае аптымізму, піша аўтар эканамічнага тэлеграм-канала «Нашы грошы».

Стрэсы і шокі ў сакавіку каштавалі золатавалютным рэзервам Беларусі $692,9 млн. Зніжэнне склала 8,4 працэнта. За месяц да таго ЗВР, дарэчы, таксама зніжаліся. Тады рэзервы палягчэлі на $ 259,1 млн ці на 3 працэнты. У выніку на 1 красавіка 2022 года іх агульны аб'ём склаў $ 7,57 млрд.

Зніжэнне золатавалютных рэзерваў істотна змяніла іх структуру. Асноўныя страты ЗВР панеслі ў частцы замежнай валюты, яе доля знізілася з 43 да 37 адсоткаў. На гэтым фоне доля золата ўзрасла з 40 да 44 адсоткаў.

У пераліку на даляр ЗША і з улікам росту цаны каштоўнага металу, золата ў складзе рэзерваў склала $3,34 млрд, а замежнай валюты засталося ўсяго $2,8 млрд. Яшчэ $1,4 млрд — гэта спецыяльныя правы запазычання (SDR), валюта МВФ. Карыстацца ёй фактычна нельга з прычыны санкцый Еўрасаюза і ЗША, уведзеных у адказ на масавыя рэпрэсіі ў Беларусі. 

Доля іншых актываў у складзе рэзерваў вельмі нізкая. Страты ЗВР на працягу сакавіка ў частцы замежнай валюты склалі $730 млн, або 21 працэнт. $100 млн сышло на вяртанне даўгоў, астатняе — продаж валюты для падтрымкі курсу рубля і перавод часткі ЗВР у іншыя віды актываў (напрыклад, канверсія ў расійскі рубель ці іншую валюту, якая не ўваходзіць у спіс рэзервовых валют МВФ).

Відавочна, другое — гэта спроба абараніць хаця б частку грошай ад санкцый. Нацбанк плануе па выніках бягучага года захаванне ЗВР на ўзроўні не менш як $7 млрд і пакуль знаходзіцца вышэй праведзенай чырвонай лініі.

Не выклікае аптымізму і той факт, што «жывых» грошай у складзе рэзерваў застаецца ўсё менш. Золата і SDR МВФ маюць хутчэй фундаментальны сэнс, чым практычны, таму што не могуць аператыўна выкарыстоўвацца для падтрымкі рубля або выплаты даўгоў.

Урад ужо абвясціў афіцыйна, што некаторыя крэдыторы з ліку «варожых» атрымаюць свае грошы назад толькі ў беларускіх рублях. Цікава, ці чакае падобны лёс беларусаў, якія многія гады давалі дзяржаве валюту ў доўг, укладаючыся ў аблігацыі мінфіна?

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну2

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар «БелДжы» расказаў, на якой машыне сам ездзіць4

У свой апошні дзень Мікіта Мелказёраў паспеў запісаць яшчэ адно інтэрв'ю8

Чым запомніўся Мікіта Мелказёраў — самы папулярны беларускі інтэрв'юер9

Апошні допіс Мікіты Мелказёрава13

«Нячасты прыклад таго, як прыйсці да беларушчыны ў дарослым веку». Беларусы згадваюць Мікіту Мелказёрава4

Бабарыка сказаў, што Быкаў ставіў эканамічны суверэнітэт вышэй за беларускую мову. Навумчык: Не чуў ад Быкава нічога і блізка падобнага65

Ціханоўская выказала спачуванні з нагоды смерці Мелказёрава1

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў66

«Найлепшы калядны падарунак»: беларуска перамагла бюракратыю і атрымала ў Нарвегіі пашпарт замежніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну2

18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць