Грамадства1111

Літоўскія дэпутаты звярнулі ўвагу на справу грамадзяніна Літвы Сяргея Ботвіча, які галадае ў «Воўчых Норах»

Ураджэнец Беларусі, грамадзянін Літвы і Францыі, палітвязень Сяргей Ботвіч, які восенню 2022 года атрымаў 13 гадоў за «агентурную дзейнасць» і зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі №22 пад Івацэвічамі, трымае галадоўку. Ён не прызнае сваёй віны. Літоўскія дэпутаты звярнулі ўвагу на яго справу. 

Дэпутацкая група возьме справу Сяргея Ботвіча пад свой кантроль. Аб гэтым заявіла Вікторыя Чміліце-Нільсен былая спікерка Сейма Літвы, лідарка фракцыі лібералаў у літоўскім парламенце, у эфіры праграмы «Per tvora».

Сяргей Ботвіч, народжаны ў Беларусі грамадзянін Літвы, Францыі і Расіі, восенню 2022‑га атрымаў 13 гадоў за «шпіянаж».

Яго затрымалі летам 2021 года, асудзілі ў канцы 2022 года. Толькі праз дзесяць месяцаў пасля суда інфармацыя пра яго трапіла ў СМІ — працэс быў закрыты, як і ўсе падобныя справы ў Беларусі цяпер. Толькі праз чатыры гады пасля затрымання першая інфармацыя пра дэталі справы стала вядомая журналістам. 

Сяргей Ботвіч нарадзіўся ў Свіслацкім раёне, але пасля распаду СССР атрымаў грамадзянства Расіі, а пазней — Літвы і Францыі. Асноўны яго капітал быў зароблены на аптовым гандлі вугалем. У 2010‑х ён вырашыў інвеставаць у радзіму і пачаў будаваць завод па перапрацоўцы драўніны ў Гродзенскай вобласці.

Аднак праект ішоў цяжка, і ў 2018 годзе на яго завялі крымінальную справу за нібыта прысваенне 734 тысяч еўра інвестараў. Ботвіч працягваў наведваць Беларусь, не лічачы сябе злачынцам.

Паводле крыніц «Нашай Нівы», у 2020 годзе Ботвіч стаў ахвярай шантажу: ад імя высокапастаўленага сілавіка ў яго патрабавалі грошы. Ботвіч звярнуўся ў КДБ, дзе яму прапанавалі паўдзельнічаць у «аператыўнай гульні» — даць хабар пад кантролем спецслужбаў.

Вынікам стала затрыманне пасыльных і вобшукі ў падраздзяленні таго сілавіка, якога аднак пазней апраўдалі, і ён атрымаў падвышэнне.

У 2021 годзе Ботвіча запрасілі ў Беларусь «дапоўніць сведчанні», гарантаваўшы бяспеку. Ён прыехаў на сустрэчу на аўтамабілі «Мазэраці», але замест кабінета следчага трапіў у СІЗА паводле абвінавачвання ў шпіянажы на карысць Літвы.

Ботвіч сцвярджае, што яго катавалі: трымалі ў адзіночцы, праводзілі 10‑гадзінныя допыты без ежы і вады, нягледзячы на цяжкія хваробы (цукровы дыябет, гіпертанія, падагра). Ад яго патрабавалі самаагавору — прызнання ў працы на літоўскую разведку. 

У выніку Ботвіч быў асуджаны на гіганцкі тэрмін і адпраўлены ў калонію «Воўчыя Норы» (ПК-22), якая вядомая сваімі суровымі ўмовамі.

Зараз Ботвіч знаходзіцца ў крытычным стане. Як паведамляюць былыя вязні, ён — дыябетык, але не атрымлівае належнага догляду і харчавання.

Яго прызналі «злосным парушальнікам», што пазбаўляе яго права на пасылкі і закупкі ў краме.

Трое ягоных сыноў, двое з якіх жывуць за мяжой, напісалі адкрыты гуманітарны зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Яны просяць праявіць спагаду, перагледзець справу або памілаваць бацьку паводле здароўя, падкрэсліваючы, што іх просьба — не палітычная, а выключна чалавечая.

13 снежня стала вядома, што Сяргей Ботвіч абвясціў галадоўку. Галадоўка ўскладняецца наяўнасцю ў мужчыны сур’ёзных захворванняў. Лекаў, якія яму неабходныя, у Беларусі няма, а родным прынесці яму патрэбныя прэпараты не дазваляюць. «Галадоўка для яго — гэта смяротная рызыка», — паведаміла крыніца, падкрэсліваючы: тое, што Ботвіч вырашыў пайсці на галадоўку, сведчыць пра тое, што іншых варыянтаў у яго не засталося.

Каментары11

  • Мацей
    22.12.2025
    Боже, Боже! Через что приходится проходить политическим узникам в 21-м веке!!! Когда уже эта тьма уйдёт???
  • Марк
    22.12.2025
    Ён ужо 5 гадоў сядзіць, а яны нарэшце звярнулі ўвагу. Літоўскія дэпутаты вельмі хуткія…
  • 453543
    22.12.2025
    Iлюстрацыунае фота галадаючага не вельмi удалае. Спачуваеш, канечне галадаючаму, але не надта.

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА28

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ18

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове43

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

Мінчанка аддала аферыстам больш за 40 тысяч рублёў, якія збірала на лячэнне дзіцяці9

У радзільні расійскага Новакузнецка за навагоднія святы памерлі дзевяць немаўлят5

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА28

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць