Архіў

Аляксандраўская бібліятэка

Аляксандар Лукашэнка папрасіў перанесьці адкрыцьцё Нацыянальнай бібліятэкі бліжэй да прэзыдэнцкіх выбараў.

А яшчэ — каб у тым будынку прадугледзелі ягоны «прэзыдэнт-цэнтар» для сустрэч на найвышэйшым узроўні.

Раней вялося, што функцыянаваць навюткая Нацыянальная бiблiятэка будзе зь 1 студзеня, але цяпер прэзыдэнт сказаў, што сьпяшацца ня трэба. «Галоўнае, каб усё было добра зроблена».

У бібліятэцы сапраўды будзе ўсё — нават бізнэс-цэнтар з крамамі, галерэямi, канфэрэнц-залямi, рэстарацыямі, паркінгамі, саўнай й трэнажорамi. Згодна з новым штатным раскладам, у Нацыянальнай бібліятэцы будзе працаваць сама меней тысяча чалавек.

Вакол плянуецца разьбіць велізарны супэрпарк, што можа прымаць адначасова пяць тысяч чалавек. Будзе тут і «Міні-Беларусь» з макетамі гарадоў і вёсак, і «Мазаіка сьвету» зь церамамі-крэндзелямі, сярэднявечнымі замкамі ды азіяцкімі садамі. Зьмесьцяцца тут і канцэртны амфітэатар, і бульвары, і, відаць, трасы для лыжнікаў.

Шоў з адкрыцьцём бібліятэкі пяройме эстафэту сьвяткаваньняў двух шасьцідзесяцігодзьдзяў сканчэньня вайны. Выключная падзея агульнанацыянальнага маштабу напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Хто сумняецца ў тым, што чырвоную стужачку перарэжа менавіта Лукашэнка? 1 студзеня — гэта зарана, а вось пад самыя выбары — тое што трэба. Рыхтык як рымскія імпэратары сьпяшаліся будаваць усё новыя, свае форумы.

Новы шкляны шматграньнік бібліятэкі з паркамі, мэмарыяламі славутых беларускіх дзеячаў з шасьцімэтровым Скарынам на чале стане новым цэнтрам новае сталіцы Беларусі.

Грошы на новую бібліятэку, будаўніцтва якой нібы завяршаецца, зьбіраліся па ўсім сьвеце. Нават Садам Хусэйн адшкадаваў пачак даляраў. А «добраахвотныя ахвяраваньні» склалі дастаткова значную суму — 4,5 мільярды беларускіх рублёў, больш за 500 тысяч даляраў і каля 50 тысяч эўра. Нямала, як для нашай краіны.

«Якая краіна, такая й бібліятэка», — сказаў у адным з інтэрвію генэральны дырэктар Расейскай дзяржаўнай бібліятэкі Віктар Фёдараў. Спрачацца не выпадае. Пагатоў калі ведаць, што ў той самай расейскай бібліятэцы — 400 тысяч новых паступленьняў на год. То бок за якіх 20 гадоў можна сабраць кніг столькі ж, колькі ў колішняй менскай «Ленінцы». А вось да прэзыдэнцкіх апартамэнтаў у галоўнай бібліятэцы краіны не даўмеліся нават у Маскве.

Пакуль урачыстае адкрыцьцё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі плянуецца 1 верасьня 2006 году. А дваццаць дзьве бібліятэчныя залі, у якіх змогуць працаваць адначасова дзьве тысячы чытачоў, адчыняцца 1 студзеня 2007 году. Чакаецца, што будзе забясьпечаны й кампутарны доступ карыстальнікаў да фондаў бібліятэкі, дзеля чаго падпісана дамова з Кітаем на пастаўку абсталяваньня на суму 1 млн даляраў.

Стары будынак бібліятэкі, які быў задуманы 75 гадоў таму, якім гэтак ганарыўся Менск, дзе выгадаваліся пакаленьні нашых інтэлігентаў, чакае новых гаспадароў.

Каментары

Тур з Мінска за $9000 на сям'ю, з Польшчы — за $1000. Беларускі расказалі, як сёлета адпачывалася ў Турцыі

Тур з Мінска за $9000 на сям'ю, з Польшчы — за $1000. Беларускі расказалі, як сёлета адпачывалася ў Турцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску ўвялі каранцін з-за гэтага крылатага шкодніка2

Што не так з падручнікамі па гісторыі Беларусі? Расказвае прафесар Раманава з ЕГУ2

Расіяне раскупілі ўсе месцы ў беларускіх санаторыях на Новы год3

«Маладому фронту» — 27 гадоў. Што рабіла і каго выхавала апазіцыйная «кузня кадраў»1

Лукашэнку прэзентавалі канцэпцыю новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея. Дзе ён размесціцца?13

Японія выказала Беларусі пратэст у сувязі з выхадам у эфір праграмы пра затрыманага японца

Какава-боб істотна падаражэў. Ці ўзляцяць цэны на беларускія шакаладкі?2

Linkin Park сабраўся ў новым складзе. Вось хто стаў новай салісткай1

У Польшчы беларуска везла ў таксі барана, якога абмяркоўвае ўся краіна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тур з Мінска за $9000 на сям'ю, з Польшчы — за $1000. Беларускі расказалі, як сёлета адпачывалася ў Турцыі

Тур з Мінска за $9000 на сям'ю, з Польшчы — за $1000. Беларускі расказалі, як сёлета адпачывалася ў Турцыі

Галоўнае
Усе навіны →