Усяго патроху44

Бусел застаўся зімаваць у пустой хаце — фота

Дажыць да вясны яму дапамагае сусед-чалавек і кот, які ловіць буслу мышэй.

«З 1975 года буслы ў нас тут увесь час жывуць. А ў жніўні, як толькі яны (маладыя бусляняты) пачалі вылятаць з гнязда, адзін зачапіўся за драты і ўпаў на зямлю», — расказвае фермер Міхаіл Гаварко.

Незвычайная і кранальная гісторыя сяброўства бусла і чалавека адбываецца ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна.
Расказваць яе падрабязнасці Міхаіл пачынае здалёк — з 1975 года, калі яго брат Мікалай перад войскам разам з суседам вырашылі зрабіць буслянку. Зацягнулі на старую ссохлую грушу металічныя краты, накідалі зверху галля. Спосаб няхітры — вядомы па ўсёй Беларусі. А таму буслоў доўга чакаць не давялося. Яны кожнае лета вяртаюцца сюды з Афрыкі і гадуюць буслянят.

Так было і ў мінулым 2012-м годзе. Маладыя буслы пачалі вылятаць з гнязда на пачатку жніўня.

І ўжо ў чацвёрты дзень месяца з адной птушкай здарылася бяда — бусел заблытаўся ў электрычных дратах і зваліўся на зямлю.
Міхаіл Гаварко ўспамінае, што пасля падзення лётаць птушка не магла некалькі дзён. А ратавалі яе і людзі, і нават жывёлы!

«Мы яго кармілі. Мышэй лавілі. У гэтым нам дапамагалі каты! Жаб лавілі гэтаму буслу сачком. Ездзілі адмыслова па жабы».

Лекаванне бусла працягвалася прыкладна тыдзень. У сярэдзіне жніўня птушка (якую Міхаіл, а разам з ім і іншыя вяскоўцы пачалі клікаць Малышом) пачала лётаць і знікла.
Фермер расказвае, што ўжо развітаўся са сваім незвычайным гадаванцам. Усё ж буслы — птушкі дзікія: на лета яны адлятаюць у вырай, а не застаюцца зімаваць з людзьмі. Але Малыш нечакана вярнуўся.

«Я ўжо думаў, што паляціць гэты бусел з усімі. Бо буслы звычайна адлятаюць у канцы жніўня. Вось. А потым раптам прыходжу на двор да сябе — а тым ён ходзіць. І так вось застаўся ўжо ў нас бусел».

Чаму птушка вырашыла застацца — толькі яна і ведае. Спецыялісты расказалі Міхаілу, што іншыя буслы маглі не прыняць Малыша праз яго цеснае знаёмства з людзьмі.
Нібыта, дзікія птушкі за такое нават забіваюць сваіх суродзічаў. А таму бедны бусел ратуецца, як можа. З надыходам зімы Міхаіл запусціў птушку ў пусты суседскі дом. Гэта яго памерлы ўжо гаспадар некалі збудаваў буслінае гняздо на старой грушы. Так Малыш і жыве там, выходзячы на двор, калі больш-менш цёпла. Людзі прыносяць яму рыбу і іншую ежу: незвычайны жыхар Сяльца набывае папулярнасць. І не толькі ў людзей. Каты Міхаіла Гаварко таксама пасябравалі з птушкай і нават наладзіліся красці ў бусла рыбу. Кампенсуюць такім чынам скормленых яму некалі мышэй.

Фермер гаворыць, што дапамагаць буслу яму няцяжка. У прыродаахоўныя арганізацыі ён асабліва не спрабаваў звярнуцца. Маўляў, жыве бусел побач — і жыве. Хай радуе людзей.

«Ёсць рашэнне райвыканкама аб тым, што наш саўгас займаецца такімі выпадкамі. Але я падумаў, што там заб’юць яго, і ўсё. І вырашыў: хай жыве гэты бусел і радуе людзей».

Што будзе з Малышом увесну, калі пацяплее, Міхаіл не ведае. Гаворыць, што птушка сама вырашыць свой лёс. Як застанецца, то, можа, і ў артысты пойдзе. Сваяк фермера працуе тамадой на вяселлях і ўжо задумвае задзейнічаць Малыша. Усё ж бусел, паводле павер’яў, прыносіць беларусам дзяцей.

Каментары4

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?11

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?11

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →