Свет1616

Foreign Policy: Пуцін падразае Лукашэнку крылы авіябазай у Беларусі

Пад такім загалоўкам амэрыканскі часопіс Foreign Policy зьмясьціў артыкул пра рашэньне Крамля ўсталяваць расейскую авіябазу на тэрыторыі Беларусі.

У прыватнасьці, часопіс адзначае:

«Аўтарытарны прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка за 20 гадоў знаходжаньня ва ўладзе зрабіў сабе рэпутацыю гульца на супярэчнасьцях паміж Масквой і Брусэлем, які ўвесь час атрымлівае фінансавую дапамогу і палітычнае прыкрыцьцё. Аднак пасьля рашэньня Расеі пабудаваць авіябазу ў Беларусі дні лукашэнкавага лявіраваньня паміж Расеяй і Захадам і выбіваньня выгады ад абодвух бакоў могуць скончыцца.

Рашэньне пабудаваць базу, якая будзе блізка ад мяжы зь Літвой, удзельніцай НАТО, было абвешчана ў мінулыя выходныя і прыпала на час, у якім прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін спрабуе вярнуць страчаныя статус вялікай дзяржавы для сваёй краіны і аднавіць яе вайсковы патэнцыял за мяжой. Для Беларусі пляны па стварэньні базы прыпалі на асабліва напружаны пэрыяд адносін паміж Менскам і Масквой, выкліканы расейскай анэксіяй Крыму і вайной ва Ўкраіне.

Баючыся свайго ўсходняга суседа, беларускі лідэр у канцы 2014 году пайшоў на беспрэцэдэнтнае адхіленьне ад палітыкі Масквы, пагражаючы выйсьці з Эўразійскага саюзу і прымаючы новую вайсковую дактрыну, якая прадугледжвае пагрозу з боку «зялёных чалавечкаў», накшталт тых, якія зьявіліся ў Крыме да таго, як паўвостраў стаў часткай Расіі. Беларусь таксама паспрабавала аднавіць адносіны з Эўразьвязам, што, як паведаміла агенцтва Ройтэрс 17 верасьня, мае прывесьці да паслабленьня эканамічных санкцый супраць Менску.

Але пабудова вайсковай авіябазы паказвае, што Пуцін жадае захаваць непрадказальнага Лукашэнку ў арбіце Крамля і пазьбегчы зьбліжэньня паміж Беларусьсю і Захадам».

Foreign Policy таксама цытуе меркаваньні заходніх экспэртаў, Дарага МакДаўэла і Эндру Ўілсана, якія лічаць, што стварэньне расейскай базы ў Беларусі пазбавіць Лукашэнку магчымасьці па-ранейшаму гуляць на супярэчнасьцях паміж Масквой і Захадам.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі18

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскага крымінальнага аўтарытэта асудзілі за палітыку і прызналі экстрэмістам7

Хлопцам, якія забралі мяч з дарогі, пагражаюць 4 гадамі зняволення3

Павел Лібер пракаментаваў заяву пра ідэнтыфікацыю сілавікамі 1000 карыстальнікаў дадатку «Новая Беларусь»1

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі32

Беларусам могуць забараніць гуляць у замежных анлайн-казіно2

У Віцебскай вобласці карова нарадзіла ад зубра12

СК пахваліўся, што ідэнтыфікаваў больш за 1000 карыстальнікаў праграмы «Новая Беларусь»4

БНТУ: Выкладчык, які ўцякаў ад міліцыі, памёр ад сардэчнага прыступу51

Даляр на таргах апусціўся ніжэй за тры рублі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі18

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць