Улада88

Хто такі Дзмітрый Піневіч, які стаў на месца Караніка?

Выконваючым абавязкі міністра аховы здароўя стаў Дзмітрый Піневіч, які апошнія дзевяць гадоў быў першым намеснікам міністра. Вакансія з'явілася пасля таго, як Уладзімір Каранік быў адпраўлены кіраваць Гродзенскай вобласцю.

Піневіч на гэты момант выконвае абавязкі, але Лукашэнка наўпрост сказаў, што, калі чыноўнік дасць рады працай, паўнавартасна зойме кіруючую пасаду. Хто ж такі Дзмітрый Піневіч, які атрымаў адзін з ключавых міністэрскіх партфеляў?

Фота tc.by.

Дзмітрыю Піневічу 52 гады, ён паходзіць з Іллі Вілейскага раёна. Гэта вялікі аграгарадок, насельніцтва якога складае больш за тысячу жыхароў. Бацькі Піневіча не мясцовыя, а трапілі ў Іллю выпадкова.

Маці Ганна скончыла лінгвістычны інстытут у Мінску, і яе размеркавалі ў Ільянскі аграрны каледж выкладчыцай. Сама яна родам з Лідскага раёна.

Бацька Леанід сам родам з Расна Дрыбінскага раёна (таксама вялікае мястэчка, калісьці было адным з цэнтрам каталіцтва ва ўсходняй Беларусі). Леанід прыехаў у Іллю пагасціць да свайго брата, які выкладаў ў аграрным каледжы, там і пазнаёміўся з Ганнай.

«Так на ўсё жыццё ў Іллі і засталіся, — кажа «НН» Ганна Іванаўна Піневіч. — Нікуды адсюль ехаць не хочам, нават калі ў Мінск у госці прыязджаем».

Цяпер бацькам Дзмітрыя Піневіча па 79 гадоў. Кажуць, што па-ранейшаму маюць гародзік. «Цяжка, але калі стомімся, то адпачнём, і зноў працуем, трэба ж трымацца», — расказвае маці чыноўніка. Таксама ў іх пяцёра курэй, певень і кот.

Бацька Піневіча потым таксама ўладкаваўся ў каледж. Выкладаў тэхнічныя дысцыпліны, а перад пенсіяй нават пабыў дырэктарам навучальнай установы.

«Дзіма нарадзіўся вялікім — 4500 грам. Гадаваць неяк лёгка яго было, сам з усім спраўляўся. Паслухмяны хлопец быў. Мне адна настаўніца перадае словы ягонай класнай: «Спытайце ў Піневічаў, як яны так дзяцей выхоўваюць». А я сабе думаю: «Нічога, хутка малодшы ў школу пойдзе, то яны меркаванне сваё хутка зменяць».

Усяго ў Піневічаў двое дзяцей. Апроч Дзмітрыя, ёсць яшчэ ягоны брат Сяргей. «Ён скончыў палітэхнічны ў Мінску, а цяпер працуе, як кажа, на сябе. Яны зусім розныя, абсалютна не падобныя характары. Сяргей —тэхнар, ён увесь час з аўтамабілямі. Я смяюся, што ён машыны абдымае часцей, чым жонку. І Дзіма яму пастаянна звоніць, калі нешта здарыцца, параіцца, што зрабіць можна», — расказвае маці.

Пасля школы Дзмітрый Піневіч паехаў вучыцца ў Ленінградскую вайскова-медыцынскую акадэмію. «У яго чырвоны дыплом быў, то мог здаць толькі адзін прадмет на «пяць» і паступіць, але ён хімію на «чатыры» здаў, то пайшоў па коле здаваць усе прадметы. Добра здаў і паступіў з першага разу». Акадэмію ён таксама скончыў з чырвоным дыпломам.

Размеркавалі Піневіча доктарам у вайсковую частку, якая месцілася ў Нікалаеўскай вобласці Украіны. «Калі Саюз разваліўся, то ён не захацеў прысягаць Украіне, прымаць грамадзянства, вярнуўся ў Беларусь», — кажа маці.

«Апошні раз яшчэ да выбараў прыязджаў, але калі і прыедзе, то толькі на пару гадзін, вельмі даўно ўжо не начаваў. Вечна ж яму на працу трэба, нават у суботу», — кажа маці. Яна не дужа ўзрадавана новай пасадай сына: «лепш бы працаваў, дзе раней, ён тую работу добра ведае».

Піневіч папрацаваў у розных паліклініках і бальніцах Мінска ад 1992 да 2002 гадоў, а потым пайшоў на адміністрацыйную працу. Нядоўгі час папрацаваў у КДК, а потым узначаліў камітэт аховы здароўя Мінгарвыканкама. У 2011 годзе Піневіч стаў першым намеснікам міністра. Цікава, што на гэтай пасадзе ён пабыў ужо з трыма міністрамі — Жарко, Малашка і Каранік.

На першыя ролі Піневіч ніколі не вылучаўся. Нават падчас нядаўняй сітуацыяй з каранавірусам на публіку часцей за яго выходзіла іншая намесніца міністра, Алена Богдан.

У чыноўніка дзве дачкі. Старэйшая Юлія пайшла па слядах бацькі, скончыла Мінскі медуніверсітэт, працуе анестэзіёлагам. Брала ўдзел у працы каманд, якія рабілі складаныя аперацыі. Напрыклад, па трансплантацыі печані.

Юлія Піневіч. Фота vk.com.

У сацыяльных сетках Юлія падпісаная па-беларуску. У яе ёсць здымкі з канцэртаў N.R.M., калі там яшчэ граў Лявон Вольскі. Юлія брала аўтограф у спевака.

Малодшая дачка Ксенія скончыла «міжнародныя адносіны» БДУ мае кваліфікацыю «юрыста-міжнародніка». Цяпер працуе адвакатам у прыватным бюро. У час вучобы ездзіла на школу правоў чалавека ў шведскі Лунд. Па студэнцкім абмене нейкі час навучалася ў Лодзі (Польшча).

Ксенія Піневіч. Фота з архіва vk.com.

У сацсетках малодшая дачка Піневіча была падпісаная па-беларуску як «Ксюша Летуценніца», але яна ўжо выдалілася адусюль.

Каментары8

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →