Грамадства1313

Вольга Карач пачынае абарону трансгендараў — у іх нешта не так з ідэнтыфікацыйным нумарам у пашпарце

Дырэктарка грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач вырашыла прасоўваць законапраект па абароне правоў трансгендараў.

Нагадаем, што трансгендары — гэта людзі, якія змянілі пол. У Беларусі такія аперацыі праводзяцца бясплатна.

«Я мяркую, што ў Беларусі зараз каля 1000 трансгендараў. Гэта маё меркаванне, статыстычных лічбаў я не маю», — прызнаецца Карач. Але з гатоўнасцю тлумачыць важнасць абранай праблемы:

«Зразумела, што праблемы трансгендараў тычацца невялікай колькасці людзей, наўрад ці якая бабулька з Бешанковічаў прачынаецца раніцай з думкай пра трансгендараў. Але нашай кампаніі важна, каб нават гэтая нешматлікая катэгорыя людзей магла быць пачутай і мела магчымасць вырашыць іх праблему».

Вольга Карач. Фота з facebook

Яна згадвае красамоўны прыклад дыскрымінацыі трансгендараў — беларускі пашпарт.

«Калі чалавек атрымлівае пашпарт, яму прысвойваецца ідэнтыфікацыйны нумар. І больш яго змяніць нельга.

Першая лічба ў гэтым нумары ўказвае на пол чалавека. Калі чалавек мяняе пол, а разам з тым і пашпарт, стары ідэнтыфікацыйны нумар застаецца.

Гэта таўро і напамін пра мінулае, ад якога немагчыма пазбавіцца!

Праз гэта ў трансгендарных людзей узнікаюць праблемы, калі яны ўладкоўваюцца на працу або мяняюць банкаўскую картку. Ім даводзіцца «спавядвацца» староннім людзям і тлумачыць, чаму так — а гэта заўсёды дыскамфорт», — лічыць Вольга Карач.

Дык а што яна прапануе рабіць з ідэнтыфікацыйным нумарам? Канкрэтнага адказу ў Карач няма.

«Гэта тэма для дыскусіі, для шырокага абмеркавання. Мы думаем далучыць да абмеркавання міліцыю, спытацца ў іх, як яны бачыць вырашэнне праблемы. Людзі, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй, лічаць, што павінна быць магчымаць нумар замяніць.

Я думаю, што трэба наогул замяніць ідэнтыфікацыйныя нумары такім чынам, каб зрабіць іх гендарна-нейтральнымі. Працы вельмі шмат, бо гэты нумар праходзіць у шмат якіх дакументах, у тых жа візах. Трэба пісаць запыт у МУС, высвятляць, ці плануюцца змены ў пашпартах беларусаў. Я атрымала пашпарт у 2018 годзе, і там па-ранейшаму ёсць прывязка да полу».

Ідэнтыфікацыйны нумар пачынаецца з адвольнай лічбы. Раней жа лічбы «1», «3» і «5» ставіліся мужчынам, якія нарадзіліся ў 19, 20 і 21 стагоддзях адпаведна. А «2», «4» і «6», адпаведна, жанчынам.

Аднак цымус сітуацыі ў тым, што міліцыя зрабіла пашпарты «гендарна-нейтральнымі» яшчэ ў 2012 годзе. Цяпер ідэнтыфікацыйны нумар пачынаецца з адвольнай лічбы для тых, хто ўпершыню атрымлівае пашпарт.

Але грамадзяне, якія ўпершыню атрымалі пашпарты да 2012 года, застаюцца з ранейшым нумарам.

«Шкада, што [магчымы] «адзіны кандыдат» Павел Севярынец будзе зноў казаць толькі пра традыцыйныя каштоўнасці, пра традыцыйныя сем’і, а гэта значыць, што праблемы і трансгендараў, і ЛГБТ-супольнасці зноў застануцца па-за ўвагай», — падсумоўвае Вольга Карач.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

«Або тоўстыя пісалі, або з дзецьмі». Фанат Лукашэнкі Жан Содзель не змог знайсці жонку і абураецца, што «дзяўчаты пайшлі не тыя»23

Сеул ацаніў страты Паўночнай Карэі ў вайне з Украінай

Крысціне Арбакайце забаранілі ўезд у Латвію праз пагрозу нацыянальнай бяспецы1

Як улады чарговы раз правалілі планы ў сельскай гаспадарцы6

У Пакістане заявілі, што Індыя збіраецца на іх напасці цягам 24-36 гадзін

Ураджэнца акупаванага Мелітопаля прыгаварылі да 27 гадоў па справе аб спробе атручвання выпускнікоў лётнага вучылішча

Расіяне размялі гатэлі ў Мінску на майскія, арэндныя кватэры сталі па лонданскіх цэнах. Калі ёсць свая — можаце добра зарабіць6

Трамп верыць, што Пуцін хоча спыніць вайну, але дапускае, што той «дурыць яму галаву»1

Зяленскі: Расія летам нешта рыхтуе ў Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць